“Славянскія…” — у Гомелі

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

З 12 па 17 мая ў Гомелі адбудзецца традыцыйны, адзінаццаты па ліку, Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”.

 

Як распавёў "К" намеснік дырэктара па інфармацыйнай рабоце Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Сяргей Гульчын, у "Славянскіх тэатральных сустрэчах" запланаваны ўдзел творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Германіі. Нашу краіну на міжнародным фестывалі прадставяць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Гомельскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр і Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.

Цягам фестывальных дзён пройдуць штодзённыя пасяджэнні членаў журы і тэатральных крытыкаў, якія будуць аналізаваць пастаноўкі і вызначаць лепшых артыстаў, сцэнарыстаў і рэжысёраў. Таксама жыхары і госці Гомеля змогуць папрысутнічаць на майстар-класах вядомых артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. А напрыканцы знакавага мерапрыемства адбудзецца ўрачыстае ўручэнне прызоў пераможцам "Славянскіх тэатральных сустрэч" па васьмі намінацыях.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"