Па-рознаму ўяўляюць агняборцаў і праблему прафілактыкі пажараў юныя грамадзяне краіны - удзельнікі штогадовага сталічнага агляду-конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей".
На конкурс было прадстаўлена было больш за 350 работ. Лепшыя з іх леглі ў аснову выстаўкі, што ладзілася 14 - 24 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Юныя літаратары, мастакі, канструктары-вынаходнікі, майстры-лялечнікі здзіўляюць нечаканымі ідэямі. Усе яны - вучні школ, члены пярвічак Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных Мінска і клубаў юных выратавальнікаў.
Кожная каманда прадстаўляла свой гарадскі раён. Юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў дзевяці намінацыях: "Малюнак", "Плакат", "Мадэль пажарнай тэхнікі", "Ручны выраб", "Мяккая цацка", "Сачыненне", "Апавяданне", "Фатаграфія".
I месца заняла каманда Савецкага раёна сталіцы, ІІ і ІІІ- Фрунзенскага і Заводскага.
Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г. Мінска.
На здымках: выстаўка сабрала работы юных творцаў і вынаходнікаў.
Фота Юрыя КАХОВІЧА