Чарговым крокам у гэтай справе мусіць стаць "круглы стол", прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння этнографа, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветніцкага руху пачатку XX ст. Івана Луцкевіча і 90-годдзю заснавання Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, які мусіць адбыцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 27 чэрвеня бягучага года.
Дадзенае мерапрыемства стане не першым навуковым асэнсаваннем багатай спадчыны І.Луцкевіча. Упершыню шматгранная дзейнасць вядомага грамадскага дзеяча знайшла адлюстраванне ў межах выставачнага праекта музея "Спадчына, якая належыць Беларусі", прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Івана Луцкевіча і 75-годдзю з часу заснавання Беларускага музея імя І.Луцкевіча.
Як адзначылі ў Нацыянальным гістарычным музеі, сёлета да ўдзелу ў працы "круглага стала" плануецца запрасіць вядомых айчынных і замежных гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў.
Наш кар.