У складзе дэлегацыі - намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама па сацыяльных пытаннях Алена Клічкоўская, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Дзмітрый Чумакоў, начальнік аддзела культуры Гомеля Алена Герашчанка, дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў, дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік.
Як распавяла намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Вольга Антоненка, адна з галоўных мэт візіту - абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва дзвюх культурных сталіц Судружнасці на працягу 2011, у прыватнасці, графіка выступлення творчых калектываў, правядзення выставак. Ужо вядома, што ў красавіку, пад час святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі, Гомель наведае адзін з харэаграфічных ансамбляў Ульянаўска.
А 28 сакавіка жыхары расійскага горада змогуць пабачыць выступленне двух беларускіх калектываў: Заслужанага вакальна-харэаграфічнага ансамбля "Гомій" і Заслужанага калектыву краіны - цырка імя Валерыя Абеля Дома культуры ААТ "Гомельшкло".