ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні II Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песні Перамогі”

№ 12 (984) 19.03.2011 - 25.03.2011 г

У адпаведнасці з планам працы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2011 год Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў праводзіць 5 мая 2011 года ў горадзе Мінску II Рэспубліканскі вакальны конкурс сярод ветэранаў “Песні Перамогі” (далей — вакальны конкурс).

1. Мэты і задачы вакальнага конкурсу:

фарміраванне ў грамадзян павагі да гераічнай гісторыі Беларусі; героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва; павышэнне сацыяльнага статуса пажылых людзей; захаванне лепшых узораў песеннай спадчыны і папулярызацыя патрыятычнай песні.

2. Заснавальнікі і арганізатары вакальнага конкурсу.

Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

3. Парадак правядзення вакальнага конкурсу.

Вакальны конкурс сярод ветэранаў "Песні Перамогі" праводзіцца на базе Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў.

Рэгламент правядзення вакальнага конкурсу зацвярджаецца аргкамітэтам згодна з дасланымі заяўкамі з улікам агульнай рэжысёрскай задумы.

Склад удзельнікаў фінальнай часткі вакальнага конкурсу вызначаецца рашэннем адборачнай камісіі Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў, парадак выступлення - жараб'ёўкай.

Заяўка ўключае ў сябе: прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка, адрас, тэлефон і факс арганізацыі, якая яго прадстаўляе. Да заяўкі прыкладаюцца: 3 - 4 творы, што выконваюцца, на лічбавых носьбітах (мінідыск, CD-дыск) з указаннем часу гучання кожнага і формы акампанементу (фанаграма "мінус адзін" або музычны інструмент); каляровая фатаграфія ўдзельніка (памер не менш за 10х15 см).

Заяўкі на ўдзел у вакальным конкурсе падаюцца да 20 сакавіка 2011 г. у аргкамітэт на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 21; сайт: www.rdkv.by; e-mail: RDKV@yandex.ru; Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў, каб. 207.

4. Умовы правядзення вакальнага конкурсу.

Да вакальнага конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст або дуэт) ва ўзросце не менш за 60 гадоў. Вакальны конкурс праводзіцца ў два этапы.

I этап. З 25 сакавіка па 20 красавіка 2011 г. праводзіцца праслухоўванне прадстаўленых канкурсантамі твораў і адбор найлепшых канкурсантаў для ўдзелу ў фінале.

II этап. Фінальная конкурсная праграма - 5 мая 2011 г. Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў фінальнай часткі на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў пад акампанемент музычнага інструмента або фанаграму "мінус адзін".

У фінале удзельнічаюць 15 намінантаў. Кожны ўдзельнік выконвае 2 творы (песня на ваенную тэматыку і твор па выбары ўдзельніка). Заснавальнікі і арганізатары вакальнага конкурсу прадастаўляюць памяшканне і забяспечваюць гукатэхнічнае абслугоўванне рэпетыцый і конкурсных выступленняў удзельнікаў.

5. Журы вакальнага конкурсу, ацэнка выступленняў і падвядзенне вынікаў.

Выступленне ўдзельнікаў вакальнага конкурсу ацэньвае прызначанае аргкамітэтам журы, якое складаецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў вакальнага і музычнага жанраў, прадстаўнікоў арганізацый культуры і ветэранаў.

Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па 10-бальнай шкале па наступных крытэрыях: узровень выканальніцкага майстэрства; артыстычнасць; рэжысура нумара; сцэнічная культура; арыгінальнасць. Усе ўдзельнікі II этапа вакальнага конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі сувенірамі. Удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3-е месцы, - дыпломамі лаўрэата і каштоўнымі падарункамі. Уладальнік Прыза глядацкіх сімпатый вызначаецца шляхам збору запісак з глядзельнай залы.

Узнагароджанне пераможцаў вакальнага конкурсу праходзіць пасля правядзення конкурснай праграмы. Для арганізацый і творчых саюзаў дапускаецца заснаванне спецыяльных прызоў для ўдзельнікаў конкурсу. Пераможцы конкурсу, які прайшоў раней, удзельнічаюць толькі ў якасці ганаровых гасцей.

6. Фінансаванне вакальнага конкурсу.

Фінансаванне вакальнага конкурсу ажыццяўляецца заснавальнікамі і арганізатарамі (харчаванне ўдзельнікаў у дзень правядзення II этапа, сувеніры, дыпломы і падарункі пераможцам). Аплата праезду і пражывання ўдзельнікаў II этапа вакальнага конкурсу ажыццяўляюць камандзіруючыя арганізацыі або канкурсанты з уласных сродкаў.

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 22711-80, 227-06-00, факс 227-22-67; 8 (029) 146-99-98, 858-11-80.

Аргкамітэт