Д а д а т а к 1
да загада Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18
СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год
1. АЛЕЙНІК Кацярына Васільеўна - артыст балета, вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь".
Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне партый Аўроры ў балеце "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага, Медоры ў балеце "Карсар" А.Адана, Сільфіды ў балеце "Сільфіда" Х.Левенскольда.
2. АНІШЧУК Аляксей Анатольевіч - артыст балета першай катэгорыі дзяржаўнай установы "Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі".
Творчы праект: удзел у рэалізацыі харэаграфічнага шоу "Палёт над часам" на аснове гістарычнага, археалагічнага і фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу.
3. БАБРОВА Настасся Леанідаўна - артыстка першай катэгорыі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі".
Творчы праект: падрыхтоўка ролі Хвелькі ў камедыі Ф.Аляхновіча "Шчаслівы муж".
4. БУЙНІЦКІ Сяргей Ігаравіч - артыст балета вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі".
Творчы праект: падрыхтоўка сольных партый у харэаграфічных нумарах новай канцэртнай праграмы ансамбля 2011 года.
5. ВОЙТКА Зофія Іванаўна - майстар-вышывальшчык, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці".
Творчы праект: стварэнне арыгінальнай калекцыі вышываных ручнікоў выставачнага і музейнага прызначэння ў мясцовых традыцыях мастацкага ткацтва Гродзенскай вобласці.
6. ГАПЕЕЎ Юрый Міхайлавіч - артыст першай катэгорыі дзяржаўнай установы "Нацыянальны драматычны тэатр імя Якуба Коласа".
Творчы праект: стварэнне вобраза Болдвіна ў спектаклі "Брама неўміручасці" К.Крапівы і вобраза Меркуцыа ў спектаклі "Рамэа і Джульета" У.Шэкспіра.
7. ГАРНАСТАЕВА Наталля Вячаславаўна - артыст хору вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча".
Творчы праект: падрыхтоўка новых сольных і сольна-харавых твораў, якія ўвойдуць у канцэртныя праграмы калектыву 2011 года.
8. ДАЦЭНКА Наталля Уладзіміраўна - артыстка тэатра лялек вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы культуры "Гродзенскі абласны тэатр лялек".
Творчы праект: выкананне ролі і анімацыі лялек у спектаклях "Вій" М.Гогаля і "Казка пра чарадзейныя гадзіннікі" А.Жугжды; пастаноўка нумароў з лялькамі для дзіцячай канцэртнай праграмы; падрыхтоўка і правядзенне тэатральнага абанемента "Тэатральная энцыклапедыя" і "Клуб сяброў тэатра".
9. ЗУБКЕВІЧ Надзея Рыгораўна - артыст драмы першай катэгорыі дзяржаўнай установы "Драматычны тэатр Беларускай Арміі".
Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне ролі Дар'і Сямёнаўны ў спектаклі "Бяда ад пяшчотнага сэрца" па аднайменнай п'есе У.Салагуба.
10. ІВАНОЎ Ігар Генадзьевіч - мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам І.Іванова ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія".
Творчы праект: падрыхтоўка і рэалізацыя цыкла прэм'ерных канцэртных праграм "У гасцях у салістаў", "Пакуты па класіцы", "Беларускі сувенір".
11. КАРПІЛАВА Алена Рыгораўна - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз дызайнераў".
Творчы праект: падрыхтоўка прафесійнага выдання для дызайнераў "РROдизайн", распрацоўка і стварэнне сайта выдання "РROдизайн".
12. КУНІЦА Уладзімір Уладзіміравіч - артыст-саліст-інструменталіст, вядучы майстар сцэны Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія".
Творчы праект: падрыхтоўка да запісу і выкананне твораў К.Стаміца, Г.Ф. Гендэля, І.С. Баха, Э.Важлана.
13. КУРЦЯНОК Алена Пятроўна - лектар-музыказнаўца вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Гомельская абласная філармонія".
Творчы праект: падрыхтоўка музычна-пазнаваўчай праграмы для дзяцей "Мая Радзіма - Беларусь".
14. ЛАСТАЧКІНА Іна Валер'еўна - кіраўнік народнага вакальнага ансамбля "Мерэя" раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна".
Творчы праект: стварэнне спецыяльнага рэпертуару для аматарскага вакальнага ансамбля "Мерэя" на аснове фальклорнага матэрыялу.
15. ЛІХАШЭРСТ Марыя Міхайлаўна - артыст-вакаліст, саліст вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь".
Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне партый Ірыны ў оперы "Сівая легенда" Д.Смольскага, Аіды ў оперы "Аіда" Дж.Вэрдзі.
16. МАЛАХОЎСКІ Рагнед Юр'евіч - член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Творчы праект: стварэнне аўтарскага альбома мастацкіх фотаілюстрацый "Нарачанскія чары"; праца над кнігай паэзіі "Памяць вады".
(Працяг будзе.)