Як адзначылі ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, цягам гэтага года будзе праводзіцца работа па падрыхтоўцы дасье па ўключэнні гэтай праваслаўнай святыні ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны UNESCO.
Тым часам на аб'екце вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні, у тым ліку ў помніку архітэктуры праводзіцца зандаж: зняцце слаёў тынку, што дасць магчымасць выявіць характар кладкі і захаваныя сляды больш позняй перабудовы.
Да таго ж, як адзначыла намеснік начальніка згаданага ўпраўлення Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка, яшчэ адзінаццаць аб'ектаў ад нашай краіны ўжо афіцыйна знаходзяцца ў папярэднім Спісе сусветнай культурнай спадчыны UNESCO. Сярод іх - Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Камянецкая вежа, Брэсцкая крэпасць, Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, Свята-Мікалаеўскі манастырскі комплекс у Магілёве ды іншыя.
К.А.
На здымку: царква-крэпасць у вёсцы Мураванка.