У экспазіцыі прадстаўлены работы практычна ўсіх відаў і жанраў станковага мастацтва, створаныя цягам апошніх гадоў. Аўтары - маладыя мастакі да 35 гадоў, члены БСМ і яго маладзёжнага аб'яднання, а таксама тыя, хто яшчэ не звязаў свой лёс з творчай арганізацыяй.
У лепшых работах беларускай моладзі можна знайсці ўсе яе мастацкія дасягненні ў пошуках новых, свежых, арыгінальных вобразаў - пластычных сродкаў, што дазваляюць, хаця б эскізна, пункцірна, вычарціць фундамент нашага заўтрашняга - і традыцыйнага, і канцэптуальнага - выяўленчага мастацтва.