Феерверк на пачатку вясны

№ 10 (982) 05.03.2011 - 11.03.2011 г

Творчы падарунак для жанчын падрыхтавалі галерэйшчыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйная выстаўка “Кветкавы рай” ужо чацвёрты раз радуе неабыякавых да прыгажосці абуджанай пасля зімы прыроды.

/i/content/pi/cult/312/5431/pic_41.jpgКветкі... Сімвал прыгажосці, лю-бові, надзей, шчасця чалавечага. Кветкі прыносяць у наша жыццё пяшчоту і вясёлку рознакаляровых рытмаў і вобразаў. Таму мастакі ніколі не застаюцца абыякавымі да кветак - і не толькі ў традыцыйных нацюрмортах: яны гарманічна ўводзяць іх у фігуратыўныя карціны, партрэты і пейзажы. Гэтыя творы робяць наша жыццё больш радасным, яркім і непаўторным.

Прыемнае і цікавае для сябе ў сценах галерэй "Лабірынт" і "Атрыум" знойдуць аматаркі мастацтва любога ўзросту і густу: удзел у праекце прымаюць больш за 40 майстроў жывапісу, фотамастацтва і графікі, сярод якіх як знакамітыя мастакі, так і тыя, хто толькі ўступае на самастойны творчы шлях.

Д.Д.