Кветкі... Сімвал прыгажосці, лю-бові, надзей, шчасця чалавечага. Кветкі прыносяць у наша жыццё пяшчоту і вясёлку рознакаляровых рытмаў і вобразаў. Таму мастакі ніколі не застаюцца абыякавымі да кветак - і не толькі ў традыцыйных нацюрмортах: яны гарманічна ўводзяць іх у фігуратыўныя карціны, партрэты і пейзажы. Гэтыя творы робяць наша жыццё больш радасным, яркім і непаўторным.
Прыемнае і цікавае для сябе ў сценах галерэй "Лабірынт" і "Атрыум" знойдуць аматаркі мастацтва любога ўзросту і густу: удзел у праекце прымаюць больш за 40 майстроў жывапісу, фотамастацтва і графікі, сярод якіх як знакамітыя мастакі, так і тыя, хто толькі ўступае на самастойны творчы шлях.
Д.Д.