Мастака натхнілі на стварэнне работ прыгажосць і паэзія прыроды гэтых краін. Пейзажы творцы вылучае лірызм, тонкая нюансіроўка колеру, майстэрская перадача ледзь улоўных станаў прыроды. Гоманаў кажа, што для яго заўсёды вельмі важна, каб людзі былі аб'яднаны агульнай стваральнай ідэяй, і мастацкі пленэр з'яўляецца такім сродкам узаемаразумення людзей розных культур, традыцый, напрамкаў у мастацтве.
Сустракаючыся разам, вельмі розныя людзі і мастакі з дапамогай жывапісу становяцца бліжэй. Адрозныя адна ад адной культуры не спрачаюцца, а, як на цудоўнай карціне, утвараюць сугучча фарбаў. Работы, прадстаўленыя на гэтай выстаўцы, - вынік уражанняў ад іншых краін, традыцый і культур.
Вольга ЛЕВІТАН, куратар выстаўкі