Пісьмовыя згадкі пра Масленку можна сустрэць у архіўных дакументах XVI стагоддзя, ужо як пра свята з хрысціянскага календара, якое пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня, або за сем дзён да Вялікага посту і працягваецца роўна тыдзень.
Для Масленкі характэрны такія народныя абрады, як спаленне саламянага пудзіла, выпяканне ахвярнага хлеба - бліноў, пераапрананне і іншыя звычаі, якія захаваліся і цяпер, перадаючы традыцыі з пакалення ў пакаленне. У тым ліку і "характар народных гулянняў, якія суправаджаліся гульнямі, катаннем на санях з горак, яздой на конях". Яскрава апісана свята ў энцыклапедычным выданні 1882 года "Живописная Россия. Литовское и Белорусское Полесье".
"Масляница - ... въ Белоруссіи, какъ и у всехъ Славянъ, продолжение техъ же Колядокъ и служитъ завершеніемъ ея празднествъ... Вся роскошь заключается въ блинахъ, яичнице, у немногихъ, въ мясныхъ кушаньяхъ... Конечно, мы говоримъ исключительно о простомъ народе. В дворянскихъ домахъ масляница мало отличается отъ празднования у поляковъ. Тотъ же куликъ или кулигъ, т.е. разъезды въ большомъ обществе къ соседямъ, часто переодетыми, въ маскахъ... В некоторыхъ местахъ бывалъ обычай, кажется, уже несуществующей, гурьбой молодежи скитаться на Масляницу подъ окнами домовъ и выпрашивать подачекъ, причемъ, разумеется, пелись праздничныя песни..."
Іван АРХІПАЎ