Дарагія суайчынніцы!

№ 10 (982) 05.03.2011 - 11.03.2011 г

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і прадпрымальнасць сталі неад’емнымі рысамі беларускай сучасніцы.

Найвялікшы ўклад нашы жанчыны ўносяць у развіццё такіх сфер, як ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне, адукацыя і культура, навука і спорт, фінансава-крэдытная сфера і бізнес.
Цягам усёй гісторыі чалавецтва жанчыны захоўваюць утульнасць дамашняга ачага, ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, выхоўваюць дзяцей, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні.
Няхай ваша прыгажосць, абаяльнасць, душэўная шчодрасць, нібы
жыватворная крыніца, жывяць стваральную сілу грамадства.
Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Са святам, мілыя жанчыны!
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА