“Ву­лей” — у Го­ме­лі. А “пчол­кі” — з уся­го све­ту...

№ 9 (981) 26.02.2011 - 04.03.2011 г

Няг­ле­дзя­чы на тое, што сер­ты­фі­кат Куль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі-2011 бу­дзе пе­ра­да­дзе­ны Го­ме­лю толь­кі 28 лю­та­га, аб­лас­ны цэнтр, ні­бы стол у гас­цін­най гас­па­ды­ні, ужо ця­пер да кра­ёў поў­ніц­ца са­мы­мі не­ве­ра­год­ны­мі мас­тац­кі­мі"стра­ва­мі". Ад­ну з іх дня­мі з за­да­валь­нен­нем па­каш­та­ваў наш ка­рэс­пан­дэнт. І "стра­ва" гэ­тая ме­ла мя­до­вы пах...

Снег быў ак­са­міт­ны і іс­крыс­ты. Сон­ца ха­ва­ла­ся за/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_32.jpg рэд­кі­мі хмар­ка­мі, а ка­лі яго­ныя про­мні да­ся­га­лі зям­лі, сня­жын­кі-сва­воль­ні­цы па­чы­на­лі пе­ра­лі­віс­та ззяць. Няг­ле­дзя­чы на пры­род­ную пры­га­жосць, ма­роз пра­бі­раў да кос­так.

- Вар'ят, - ска­заў ма­ла­ды муж­чы­на, уг­ля­да­ю­чы­ся ў бе­раг Со­жа.

- Морж, - за­пя­рэ­чыў яму па­жы­лы.

Мы ста­я­лі на пе­ша­ход­ным мос­це праз Сож і на­зі­ра­лі за суп­раць­лег­лым бе­ра­гам. Ля вы­се­ча­най у лё­дзе пель­цы ча­ла­век ап­ра­наў на мок­рае це­ла са­роч­ку.

- У іх там пель­ка для эк­стрэ­ма­лаў, - пат­лу­ма­чыў па­жы­лы.

Гэ­та ад­бы­ва­ла­ся ў Го­ме­лі 19 лю­та­га.

Да ад­крыц­ця бе­ла­рус­ка-італь­ян­ска­га ма­ла­дзёж­на­га твор­ча­га цэн­тра - так зва­на­га го­мельс­ка­га "Ву­лея" - зас­та­ва­ла­ся дзве га­дзі­ны, і на­чаль­нік уп­раў­лен­ня куль­ту­ры Го­мельс­ка­га аб­лвы­кан­ка­ма Дзміт­рый Чу­ма­коў лас­ка­ва пра­па­на­ваў служ­бо­вае аў­то са шчы­рым ва­дзі­це­лем Са­шам для ван­дроў­кі па ву­лі­цах Куль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі.

 

Ста­ліч­ны Го­мель

Не са­мы зруч­ны час аг­ля­даць Го­мель у лю­таў­скія ма­ра­зы. Го­мель - паў­днё­вы го­рад, і ўвесь во­дар ві­до­ві­шча най­больш ад­чу­валь­ны ле­там. Зі­ма сё­ле­та вы­да­ла­ся снеж­ная, ка­лю­чая, і на ву­лі­цах у су­бо­ту сус­тра­ка­лі­ся рэд­кія пе­ша­хо­ды.

- Усе до­ма ся­дзяць, - пат­лу­ма­чыў ва­дзі­цель Са­ша, заў­ва­жыў­шы маё здзіў­лен­не.

А паг­ля­дзець у паў­міль­ён­ным Го­ме­ле ёсць на што. Не­вы­пад­ко­ва ён пры­няў эс­та­фе­ту Куль­тур­най ста­лі­цы ў ста­ра­даў­ня­га По/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_33.jpg­лац­ка.

Пе­ра­лік га­рад­скіх ці­ка­вос­так, ук­лю­ча­ных у Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, да­ся­гае амаль сот­ні па­бу­доў. І пер­шае мес­ца, ка­неш­не ж, зай­мае па­ла­ца­ва-пар­ка­вы ан­сам­бль і вы­тан­ча­най пры­га­жос­ці па­лац, збу­да­ва­ны ў ХVІІІ ста­год­дзі ў "вё­сач­цы Го­мій", якую Ка­ця­ры­на ІІ па­да­ры­ла ге­не­рал-фельд­мар­ша­лу Пят­ру Ру­мян­ца­ву за вы­біт­ныя пе­ра­мо­гі ў вай­не з Тур­цы­яй.

Ме­на­ві­та гэ­ты па­лац стаў эпі­цэн­трам уся­го го­мельс­ка­га куль­тур­на-ста­ліч­на­га жыц­ця. Ме­на­ві­та тут вар­та шу­каць вы­то­кі го­мельс­ка­га "Ву­лея".

А ідэя ства­рэн­ня ма­ла­дзёж­на­га твор­ча­га цэн­тра ўзнік­ла пас­ля прэ­зен­та­цыі кні­гі старшыні На­цы­я­наль­най ка­мі­сіі па спра­вах UNESCO Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га "Мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы з Бе­ла­ру­сі", дзе распавядалася пра парыжскі "Вулей", што ўзнік у 20-х гадах мінулага стагоддзя  як прытулак маладых таленавітых мастакоў.

 

Па­ча­так сяб­роў­ства

У кас­трыч­ні­ку 2010 го­да пас­ля пе­ра­моў шэ­ра­гу італь­ян­скіх ар­га­ні­за­цый з прад­стаў­ні­ка­мі Го­мельс­ка­га аб­лвы­кан­ка­ма бы­ло вы­ра­ша­на ства­рыць у аб­лас­ным цэн­тры зга­да­ны цэнтр. Між­на­род­нае даб­ра­чын­нае гра­мад­скае аб'яд­нан­не "Да­па­мо­га дзе­цям Чар­но­бы­ля" пры­ня­ло ўдзел у ажыц­цяў­лен­ні гэ­та­га пра­екта.

 

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_31.jpgГе­на­дзь Ка­рэц­кі, стар­шы­ня МДГА "Да­па­мо­га дзе­цям Чар­но­бы­ля", вя­до­мая асо­ба, адзна­чыў:

- Кож­нае пя­тае дзі­ця Го­мель­шчы­ны ведае італь­ян­скую мо­ву. Пас­ля Чар­но­быльс­кай тра­ге­дыі ў кра­са­ві­ку 1986 го­да пер­шы­мі на на­шу бя­ду ад­гук­ну­лі­ся італь­ян­цы...

Зас­лу­га Ге­на­дзя Ка­рэц­ка­га ў ар­га­ні­за­цыі кан­так­таў з Іта­лі­яй - не­сум­нен­ная. Ён на­ла­джваў па­ез­дкі дзя­цей з заб­ру­джа­ных ра­ё­наў у Іта­лію на ад­па­чы­нак, дзе іх шчы­ра пры­ма­лі там­тэй­шыя сем'і. Мож­на бяс­кон­ца рас­па­вя­даць пра цеп­лы­ню і ўза­е­ма­ка­рыс­насць гэ­тых ста­сун­каў. Але ад­на гіс­то­рыя зас­лу­гоў­вае асаб­лі­вай ува­гі.

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_30.jpg

 

Люд­мі­ла Жы­жэн­ка, мас­тач­ка з Го­ме­ля, суп­ра­ва­джа­ла гру­пу дзя­цей у та­кіх па­ез­дках. У 1990-х га­дах у ей­най гру­пе бы­ла вась­мі­га­до­вая Іры­на Мі­хал­ка з Рэ­чы­цы. Яе пры­ма­ла сям'я Джа­во­та з го­ра­да Ку­неа. Іра што­год ад­па­чы­ва­ла ў Іта­ліі, а ле­тась скон­чы­ла Го­мельс­кі ме­ды­цын­скі ін­сты­тут і вый­шла за­муж. На ўру­чэн­не дып­ло­ма пры­еха­лі італь­ян­скія сяб­ры і зап­ра­сі­лі ма­ла­дую па­ру на Апе­ні­ны ў вя­сель­ную ван­дроў­ку.

 

 

Бе­ла­русь - Іта­лія

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_29.jpgПрэ­зі­дэнт Італь­ян­скай ва­лан­цёр­скай аса­цы­я­цыі ў Бе­ла­ру­сі "АVIB" Ра­фа­э­ле Іо­за заз­на­чыў на прэс-кан­фе­рэн­цыі:

- У га­мяль­чан з італь­ян­ца­мі за­вя­за­лі­ся эка­на­міч­ныя кан­так­ты ў ча­ты­рох сфе­рах: са­цы­яль­най, бу­даў­ні­чай, сельс­ка­гас­па­дар­чай, знеш­не­ган­длё­вай іна­ва­цый­най дзей­нас­ці. Гэ­та і ста­ла пад­мур­кам куль­тур­на­га суп­ра­цоў­ніц­тва, у ме­жах яко­га ле­тась п­рай­шла, ска­жам, пер­са­наль­ная выс­таў­ка су­час­на­га італь­ян­ска­га мас­та­ка Эма­ну­э­ле Вен­та­ні­ні.

Прэ­зен­та­цыя ж бе­ла­рус­ка-італь­ян­ска­га ма­ла­дзёж­на­га твор­ча­га цэн­тра прайшла ў за­лах Па­ла­ца Ру­мян­ца­вых пад час Даб­ра­чын­на­га ве­ча­ра "Па­ла­ца­вая фі­ес­та-2011".

 

Якім бу­дзе "Ву­лей"

Ён ста­не цэн­трам, ла­ба­ра­то­ры­яй ма­ла­дых мас­та­коў, што па­чы­на­юць свой шлях. Ства­рэн­не ўмоў для ажыц­цяў­лен­ня на­ва­тар­скіх ідэй, пад­трым­ка крэ­а­тыў­на­га мыс­лен­ня, аб­мен во­пы­там да­дуць маг­чы­масць раз­ві­вац­ца ма­ла­дым твор­цам не толь­кі Го­мель­шчы­ны, але і Бе­ла­ру­сі. У мо­ла­дзі з'явіц­ца ўні­каль­ная маг­чы­масць паз­на­ё­міц­ца з італь­ян­скай куль­ту­рай, а так­са­ма пры­няць удзел у су­мес­ных ме­рап­ры­ем­ствах.

Кан­цэп­цыя твор­ча­га аб'яд­нан­ня даз­во­ліць спа­лу­чыць на­быц­цё аду­ка­цыі, зно­сі­ны з ка­ле­га­мі, аб­мен дум­ка­мі, ад­па­чы­нак.

Мяр­ку­ец­ца пры­цяг­нен­не між­на­род­на­га фі­нан­са­ван­ня на ар­га­ні­за­цыю і па­шы­рэн­не дзей­нас­ці ма­ла­дзёж­на­га твор­ча­га цэн­тра ў ме­жах са­цы­яль­на знач­ных пра­ектаў. У вы­ні­ку бе­ла­рус­ка-італь­ян­ска­га суп­ра­цоў­ніц­тва пла­ну­ец­ца ства­рэн­не куль­тур­на-аду­ка­цый­ных пра­грам і ме­рап­ры­ем­стваў па аб­ме­не во­пы­там па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. Гэ­та май­стар-кла­сы, кан­фе­рэн­цыі, прэ­зен­та­цыі, уза­ем­ныя на­ву­чаль­ныя/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_25.jpg пра­гра­мы, на­ву­ко­ва-дас­лед­чая ра­бо­та. А так­са­ма - вы­да­вец­кая дзей­насць:  пад­рых­тоў­ка бук­ле­таў, ка­та­ло­гаў арт-пра­ектаў на бе­ла­рус­кай і італь­ян­скай мо­вах...

На­дзвы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Італь­ян­скай Рэс­пуб­лі­цы Яў­ген Шас­та­коў ска­заў:

- Італь­ян­цы, па ма­ім дос­ве­дзе, ня­рэд­ка блы­та­юць Літ­ву з Лат­ві­яй, але аб Бе­ла­ру­сі ве­да­юць шмат - дзя­ку­ю­чы 25-га­до­ва­му гу­ма­ні­тар­на­му суп­ра­цоў­ніц­тву. Мы чым­сь­ці па­доб­ныя ў са­мой мен­таль­нас­ці на­шых на­ро­даў...

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_28.jpgНа­мес­нік стар­шы­ні Го­мельс­ка­га аб­лвы­кан­ка­ма Пётр Кі­ры­чэн­ка за­пэў­ніў італь­ян­скіх пар­тнё­раў у час прэ­зен­та­цыі, што суп­ра­цоў­ніц­тва на роў­ных па­чат­ках бу­дзе мець са­мы ства­раль­ны ха­рак­тар.

 

 

 

Фе­ер­верк

Ад­крыц­цё го­мельс­ка­га "Ву­лея" ста­ла ад­мет­ным свя­там з фе­ер­вер­кам і фа­ер-шоу. Па­ла­ца­вы парк ні­бы­та ўзга­даў ма­ла­досць. Уз­доўж алей ста­я­лі ап­ра­ну­тыя ў даў­га­по­лыя ба­ла­хо­ны вар­таў­ні­кі з фа­ке­ла­мі ў ру­ках. Гу­ча­лі дзіў­ныя ста­ра­даў­нія ме­ло­дыі, і ма­роз, па­да­ва­ла­ся, кры­ху па­мяк­чэў ад ма­ляў­ні­час­ці дзеі...

На­ту­раль­на, усё гэ­та ста­ла­ся явай дзя­ку­ю­чы спон­са­рам.

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_26.jpg

 

Іры­на Пар­тно­ва, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ад­на­го бе­ла­рус­ка-гер­ман­ска­га прад­пры­ем­ства - спон­са­ра па­дзеі, - адзна­чы­ла: " Аб­ра­на Куль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі і Садружнасці, і гэ­та для нас доў­га­тэр­мі­но­вы пра­ект. Ра­ней мы да­па­ма­га­лі дзі­ця­чым да­мам і ін­ва­лі­дам, а спон­сар­ства ў куль­тур­най пра­гра­ме ажыц­цяў­ля­ем упер­шы­ню".

 

Аляк­сандр Шаць­ко, на­мес­нік стар­шы­ні Пас­та­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пад­крэс­ліў:

/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_27.jpg- Бе­ла­рус­ка-італь­ян­скі ма­ла­дзёж­ны цэнтр бу­дзе звя­за­ны з біз­не­сам, што даз­во­ліць та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі стаць на но­гі.

"Пер­спек­ты­ва ў го­мельс­ка­га "Ву­лея" - ёсць!", - да­даў Аляк­с/i/content/pi/cult/311/5400/Clip_34.jpgандр Вік­та­ра­віч.

Які ву­лей узім­ку? Пе­сі­міс­ты, на­ту­раль­на, не па­ве­раць: маў­ляў, ву­лей па­чы­нае жыц­цё ўлет­ку, пад час квіт­нен­ня. Але го­мельс­кі "Ву­лей", саг­рэ­ты сар­дэч­ным цяп­лом ства­раль­ні­каў, бу­дзе ра­да­ваць "мё­дам" ця­гам уся­го го­да!

 

Дарэчы

Мес­ца раз­мя­шчэн­ня бу­ду­ча­га  Цэн­тра - бу­ды­нак па ву­лі­цы Пра­ле­тар­скай, 19, які з'яў­ля­ец­ца пом­ні­кам ар­хі­тэк­ту­ры кан­ца XIX - па­чат­ку XX ста­год­дзяў і за­не­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Два­ро­вая час­тка бу­дзе вы­ка­рыс­та­на для пра­вя­дзен­ня выс­та­вак ар­хі­тэк­тур­ных, скульп­тур­ных, лан­дшаф­тных кам­па­зі­цый. У пер­спек­ты­ве на два­ро­вай тэ­ры­то­рыі бу­дуць па­бу­да­ва­ны выс­та­вач­ны па­віль­ён і гас­ця­вы дом.

А па­куль рас­пра­цоў­ва­ец­ца пра­ектна-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя для рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка.

 

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф