З партрэта разца Азгура

№ 9 (981) 26.02.2011 - 04.03.2011 г

18 лютага на доме 42 па сталічнай вуліцы К.Маркса адбылося святочнае адкрыццё мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза, заслужанаму дзеячу фізічнай культуры і спорту Беларускай ССР Віктару Лівенцаву.

/i/content/pi/cult/311/5388/7-2.jpg

Віктар Ілліч Лівенцаў напісаў сваё імя на скрыжалях гісторыі як выдатны арганізатар партызанскага руху ў Беларусі, камандзір 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады на тэрыторыі Магілёўшчыны і Гомельшчыны, а пасля вайны, у 1950-я - 1970-я гады, узначальваў Камітэт па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў БССР. Ён аўтар кнігі "Партызанскі край".

Мемарыяльная дошка створана на аснове натурнага партрэтнага бюста Віктара Ілліча, яшчэ пры жыцці выяўленага Заірам Азгурам, і гэты бронзавы "барэльефны паўбюст" удала ўпісаны скульптарам Леанардам Пакульніцкім у дзвюхплоскасную чырвонаб а р в о в у ю с і м в а л і ч ную зорку. В . І . Л і в е н ц а ў сапраўды быў "зорным" чалавекам - і на вайне, і ў спорце, і ў актыўнай дзяржаўнай ды грамадскай дзейнасці. На адкрыцці мемарыяльнага знака выступілі начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, першы намеснік старшыні Рэспубліканскага Савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Жукоўскі і іншыя.

 Наш кар.