РАШЭННЕ савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

№ 9 (981) 26.02.2011 - 04.03.2011 г

ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне Прэзідэнта 31.12.2010 № 375 рп

 

1 лістапада 2010 г. пратакол № 2 г. Мінск

 (Заканчэнне. Пачатак у №№ 3 - 6, 8.)

4. Прысудзіць гранд-прэміі і званне лаўрэата з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі":

 прадстаўнікам моладзі - у памеры 2100 тыс. рублёў кожная:

 БАРЫГІНУ Андрэю Сяргеевічу - студэнту ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", уладальніку бронзавага медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

 ВЯРШЭНКУ Дзянісу Мікалаевічу- артысту-вакалісту (салісту) дзяржаўнай установы "Гомельская абласная філармонія", лаўрэату ІІІ прэміі ХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск2010" у рамках ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (Беларусь, 2010 год);

МІХАЙЛОЎСКАМУ Аляксею Аляксеевічу - студэнту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІІ прэміі 47-га Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у г. Клінгенталь (Германія, 2010 год);

ПЛІГАЎКУ Уладзіславу Мікалаевічу- студэнту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", лаўрэату ІІІ прэміі 47га Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у г. Клінгенталь (Германія, 2010 год).

 прадстаўнікам моладзі - у памеры 2170 тыс. рублёў кожная:

ЕРМАЛАЕВАЙ Юліі Уладзіміраўне- навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі", лаўрэату ІІ прэміі Міжнароднага Шапэнаўскага фартэпіяннага конкурсу (Эстонія, 2010 год), лаўрэату І прэміі ХІ Міжнароднага конкурсу піяністаў "Шапэн для самых маленькіх" (Польшча, 2010 год);

 КІСЯЛЁВАЙ Інзе Пятроўне - студэнтцы ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", лаўрэату рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", дыплом ІІ ступені (Беларусь, 2010 год), уладальніку срэбнага медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

ЧЫЖЫК Аляксандры Яўгенаўне- артысту балета першай катэгорыі дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", уладальніку срэбнага медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

прадстаўнікам моладзі - у памеры 2275 тыс. рублёў кожная:

 ВОЛКАВАЙ Аксане Уладзіміраўне- артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", лаўрэату І прэміі конкурсу вакалістаў, прызёраў усерасійскіх міжнародных конкурсаў у рамках ХХІІІ Сабінаўскага музычнага фестывалю (Расія, 2010 год);

 ІВАНОВУ Андрэю Аляксандравічу- навучэнцу дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі", лаўрэату І прэміі ІХ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі (Беларусь, 2010 год), уладальніку залатога медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

 КУПРЫЧУ Мікалаю Мікалаевічу- студэнту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", лаўрэату рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", дыплом ІІ ступені (Беларусь, 2010 год), уладальніку залатога медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

МЯЗІТАВУ Рынату Рамільевічу - студэнту ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", уладальніку залатога медаля VІ Адкрытых Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

АНОШКУ Ігару Мікалаевічу - артысту балета дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", уладальніку залатога медаля VІ Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, 2010 год);

 СІЛЬЧУКОВУ Іллю Паўлавічу - артысту-вакалісту дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", лаўрэату І прэміі ХХІ Міжнароднага пеўчага конкурсу імя Мікулаша Шнэйдра-Трнаўскага (Славакія, 2010 год).

5. Выдаткаваць Міністэрству культуры са сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - 130, 885 млн. рублёў, з іх:

5.1. на выплату стыпендый, прэмій, заахвочвальных прэмій, гранд-прэмій - адпаведна 23,1 млн. рублёў, 29,75 млн.рублёў, 44,625 млн. рублёў, 28,56 млн. рублёў;

5.2. для ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" на афармленне пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і выраб пакетаў з яго сімволікай - 4,85 млн.рублёў.

 Старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Н.М. МАЗАЙ