Сярод узнагароджаных нямала і дзеячаў культуры і мастацтва.
У прыватнасці, ордэна Францыска Скарыны ўдастоены кіраўнік студыі ваенных мастакоў дзяржаўнай культурна-дасугавай установы "Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Мікалай Апіёк і артыстка-вакалістка, вядучы майстар сцэны ўстановы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" Наталля Гайда.
Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - намеснік дырэктара дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" Таццяна Кузьмініч.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны 8 чалавек, у тым ліку генеральны дырэктар установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" Аляксандр Гарбар, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Васіль Коктыш, артыст драмы - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы культуры "Гродзенскі абласны драматычны тэатр" Святлана Літвінёнак.
Ганаровыя званні "Народны артыст Беларусі" прысвоены кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" Аляксандру Яфрэмаву, "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" - вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага" Івану Мацкевічу, "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" - выкладчыку, канцэртмайстру ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы" Ліліі Батыравай.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь