Люстэрка ў Палацы

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” працуе персанальная выстаўка вядомай мастачкі Аксаны Аракчэевай “Зазірнуць у люстэрка душы”.

 

Сваю экспазіцыю яна прысвяціла бацьку, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Барысу Аракчэеву, юбілейная выстаўка якога экспануецца тут жа, у Палацы (гл. "К" № 5 за 2011 г.).

Вось што кажа пра сваю выстаўку Аксана Барысаўна: "Гэта - своеасаблівая справаздача перад маім першым настаўнікам - бацькам. Я прысвячаю яму гэтую экспазіцыю як знак пашаны перад Вялікім Майстрам, Педагогам і цудоўным Чалавекам! Хачу каб ён парадаваўся маім поспехам, каб даў параду. У маім жыцці не было больш далікатнага настаўніка. І ў гэтым яго прафесійная мудрасць".

Наш кар.