Шаляпін у Мінску

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

У Музеі гісторыі горада Мінска працуе выстаўка жывапісных работ Уладзіміра Чарнышова “Шаляпін у Мінску”.

 

 На палотнах мастака Шаляпін паўстае ў розных тэатральных вобразах: Івана Жахлівага, Мефістофеля і іншых. Прадстаўленыя на выстаўцы фатаграфіі грым-партрэтаў дазваляюць ацаніць майстэрства пераўвасаблення вялікага спевака.

Сярод карцін ёсць і некалькі работ, якія выяўляюць Шаляпіна ў Мінску. Ён некалькі разоў наведваў Беларусь. Так, спявак быў тут з канцэртам 8 сакавіка 1896-га. Аб гэтым сведчыць газета "Минский листок" ад 12 сакавіка 1896 года: "Канцэрт Ф.І. Шаляпіна ў Мінску, у зале Грамадскага сходу з удзелам Г.І. Раманоўскага (фартэпіяна) прайшоў з вялікім поспехам. Выклікам і апладысментам не было канца. Па агульным патрабаванні публікі спадару Шаляпіну давялося спець шмат нумароў звыш праграмы".

Ул. інф.