Гран-пры за 150 секунд

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне2011” адбудзецца ў Арменіі ў снежні гэтага года. Каб трапіць на яго, усе ахвотныя маленькія артысты, якім у дзень правядзення будзе ад 10 да 15 гадоў, ужо могуць падаваць заяўку на ўдзел у нацыянальным адборачным туры — рэспубліканскім дзіцячым конкурсе “Песня для Еўрабачання”.

 

Як адзначылі ў прэс-службе арганізатара нацыянальнага конкурсу- Белтэлерадыёкампаніі - прыём заявак з песнямі будзе доўжыцца да 11 красавіка. Кампазіцыю павінен напісаць сам канкурсант, у тым ліку пры дапамозе дарослых, на рускай або беларускай мове. Ранейшае яе выкананне не дапускаецца. Працягласць песні- ад 2 хвілін 30 секунд да 2 хвілін 45 секунд.

У чэрвені журы назаве каля 10 паўфіналістаў, якія выканаюць свае кампазіцыі на фінальным гала-канцэрце. У адрозненне ад конкурсу "Еўрабачання" для дарослых выканаўцаў, выбраць маленькага артыста маюць магчымасць, акрамя журы, яшчэ і тэлегледачы шляхам галасавання.

 Відовішчны фінал адбудзецца ў верасні, яго будзе трансліраваць Першы канал.