Гэтымі днямі ў выдавецтве Беларускага Экзархату ідзе напружаная праца па падрыхтоўцы да выдання факсіміле "Жыціе Ефрасінні Полацкай" ХІІ ст.
Як адзначыў у гутарцы з нашым карэспандэнтам яго выканаўчы дырэктар Уладзімір Грозаў, праект па стварэнні факсімільнай копіі "Жыція Ефрасінні Полацкай" рэалізуецца сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Па яго словах, факсіміле плануецца выдаць да 1150-годдзя заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў чэрвені 2012-га.
Да таго ж, у межах сумеснага праекта "Вяртанне святыняў" запланавана факсімільнае ўзнаўленне такіх унікальных рукапісных помнікаў нашай зямлі, як Полацкае і Лаўрышаўскае Евангеллі. А гэта значыць, што наперадзе грунтоўная навуковая праца, якая мусіць падкрэсліць надзвычайную каштоўнасць гэтых старадаўніх кніг.
К.А.