“Талаш”. Апошні дубль

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

16 лютага на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма” завяршыліся здымкі чатырохсерыйнай тэлекарціны “Талаш” паводле аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”.

/i/content/pi/cult/310/5347/3-1.jpg/i/content/pi/cult/310/5347/3-2.jpg

"К" пісала ў свой час, што здымкі фільма распачаліся 20 верасня 2010-га. Праца ішла ў выключна напружаным рэжыме. Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнарыя - Сяргей Шульга, выканаўца галоўнай ролі- народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.

Здымкі вяліся ў Музеі-сядзібе "Пружанскі палацык", на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі архітэктуры і побыту, ля Ракава, у студыйных павільёнах. Па меркаванні Генадзя Гарбука, Сяргей Шульга стварыў арыгінальны сцэнарый з захаваннем гістарычнай дакладнасці падзей. Галоўная ідэя фільма, як сцвярджае рэжысёр, - ідэя незалежнасці Беларусі. Мантаж "Талаша" плануецца завяршыць да мая.

На здымках: моманты здымак стужкі.

 Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА