“Кароль Стах” на Украіне

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

У Кіеве адбылася ўрачыстая прэзентацыя новага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах, створанага па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі.

 

Як паведамілі карэспандэнту "К" у Пасольстве нашай рэспублікі ва Украіне, гэтае мерапрыемства стала значнай падзеяй для беларускай дыяспары і ўкраінцаў.

У прэзентацыі кнігі прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.Вярнадскага Аляксей Анішчанка. Ён атрымаў ад супрацоўнікаў Пасольства Беларусі тры экзэмпляры новага выдання для галоўнай кніжнай скарбніцы краіны. Словы павагі і ўдзячнасці Караткевічу сказалі члены Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, а пра сваё знаёмства з пісьменнікам распавёў адзін з іх, вядомы перакладчык Рыгор Піўтарак.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнага музея літаратуры Украіны і Цэнтра беларускай мовы і культуры, студэнты, мясцовыя аматары творчасці Караткевіча.