Як паведамілі карэспандэнту "К" у Пасольстве нашай рэспублікі ва Украіне, гэтае мерапрыемства стала значнай падзеяй для беларускай дыяспары і ўкраінцаў.
У прэзентацыі кнігі прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.Вярнадскага Аляксей Анішчанка. Ён атрымаў ад супрацоўнікаў Пасольства Беларусі тры экзэмпляры новага выдання для галоўнай кніжнай скарбніцы краіны. Словы павагі і ўдзячнасці Караткевічу сказалі члены Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, а пра сваё знаёмства з пісьменнікам распавёў адзін з іх, вядомы перакладчык Рыгор Піўтарак.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнага музея літаратуры Украіны і Цэнтра беларускай мовы і культуры, студэнты, мясцовыя аматары творчасці Караткевіча.