РАШЭННЕ

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

 

1 лістапада 2010 г. пратакол № 2 г. Мінск

 (Працяг. Пачатак у №№ 3 - 6.)

3. Прысудзіць у 2010 годзе заахвочвальныя прэміі з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі:

калектывам мастацкай творчасці - у памеры 1050 тыс. рублёў кожная:

узорнаму канцэртнаму конкурсу ўстановы адукацыі "Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў", лаўрэату Міжнароднага конкурсу харавой і вакальнай музыкі "Дні славянскага пісьменства і культуры", дыплом І ступені (Расія, 2010 год), кіраўнік - Галуза Вікторыя Віктараўна;

народнаму камернаму жаночаму хору ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж", лаўрэату ХХІХ Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі "Гайнаўка-2010", ІІ месца (Польшча, 2010 год), кіраўнік - Іконнікава Ларыса Мікалаеўна;

узорнаму хору хлопчыкаў і юнакоў установы пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры "Светлагорская дзіцячая школа мастацтваў", лаўрэату ІІІ прэміі ІІІ Міжнароднага конкурсу харавога выканання фестывалю "Юнацтва Планеты" (Расія, 2010 год), кіраўнік - Ур'еўская-Еўсюкова Галіна Львоўна;

узорнаму духавому аркестру "Васількі" Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэату ІІ Міжнароднага фестывалю духавой музыкі імя В.Саколіка "Фанфары Ялты", дыплом І ступені (Украіна, 2010 год), кіраўнік - Нічыпаровіч Аляксандр Анатольевіч;

трыа віяланчэлістаў Слуцкай дзіцячай музычнай школы ў складзе Маслановай Дар'і Ігараўны, Хлябковіч Кацярыны Віктараўны, Сапелкінай Паліны Уладзіславаўны, лаўрэату ІХ Міжнароднага музычнага конкурсу "Сіняя птушка", дыплом ІІІ ступені (Украіна, 2010 год), кіраўнік - Ярмушэвіч Ірына Уладзіміраўна;

 дуэту акардэаністак Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" ў складзе Тумашык Настассі Мікалаеўны і Дзядовіч Вольгі Іванаўны, лаўрэату Х Міжнароднага конкурсу "Музыка без межаў", ІІ месца (Літва, 2010 год), кіраўнік - Бармотаў Уладзімір Мікалаевіч;

узорнаму харавому калектыву "Чароўнасць" Барысаўскай дзіцячай музычнай школы, лаўрэату 58-га Еўрапейскага фестывалю "Neerpelt", І месца (Бельгія, 2010 год), кіраўнік - Мальцэвіч Лілія Яўгенаўна;

дуэту акрабатаў узорнай студыі цыркавога мастацтва "Арэна" Цэнтра культуры і цыркавога мастацтва "Арэна" аддзела культуры Мазырскага райвыканкама ў складзе Галушкевіч Ганны Мікалаеўны і Галушкевіч Алесі Мікалаеўны, лаўрэату ІV Міжнароднага конкурсу дзіцячых і юнацкіх цыркавых калектываў "Краіна цудаў", дыплом І ступені (Расія, 2010 год), кіраўнік - Кузняцова Марыя Мікалаеўна;

дуэту эквілібрыстаў узорнай студыі цыркавога мастацтва "Арэна" Цэнтра культуры і цыркавога мастацтва "Арэна" аддзела культуры Мазырскага райвыканкама ў складзе Тачынскай Улады Уладзіміраўны і Калацэя Дзмітрыя Георгіевіча, лаўрэату ІV Міжнароднага конкурсу дзіцячых і юнацкіх цыркавых калектываў "Краіна цудаў", дыплом ІІ ступені (Расія, 2010 год), кіраўнік - Кузняцова Марыя Мікалаеўна;

дуэту паветраных гімнастаў узорнай студыі цыркавога мастацтва "Арэна" Цэнтра культуры і цыркавога мастацтва "Арэна" аддзела культуры Мазырскага райвыканкама ў складзе Нагорнага Мікіты Ігаравіча і Плотнікава Станіслава Ігаравіча, лаўрэату ІV Міжнароднага конкурсу дзіцячых і юнацкіх цыркавых калектываў "Краіна цудаў", дыплом І ступені (Расія, 2010 год), кіраўнік - Кузняцова Марыя Мікалаеўна;

 дуэта Брава" ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" ў складзе Барэйка Святланы Міхайлаўны і Чорнага Дзяніса Васільевіча", лаўрэату 47-га Міжнароднага конкурсу акардэаністаў і баяністаў у г. Клінгенталь (Германія, 2010 год), кіраўнік - Була Мірон Іванавіч.

(Працяг будзе.)