Дзяржаўныя стыпендыі ўстаноўлены са студзеня 2011-га дзеячам культуры і мастацтва ва ўзросце да і пасля 40 гадоў. Яны будуць выплачвацца штомесяц на працягу бягучага года.
- Гэта вельмі важная і патрэбная справа, асабліва ў год, аб'яўлены Годам прадпрымальнасці, - зазначыў "К" першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, - бо такім чынам Міністэрства культуры можа падтрымаць таленавітых творчых людзей нашай краіны, іхнія праекты і інавацыі. Стыпендыі былі размеркаваны па розных намінацыях 50 асобам, і я ўпэўнены, што яны стануць годным стымулам для выніковай працы гэтых людзей на карысць нашай дзяржавы.
Спісы дзеячаў культуры, творчай моладзі, якім устаноўлены дзяржаўныя стыпендыі, мы апублікуем у бліжэйшых нумарах "К".