Простая геаметрыя

№ 7 (979) 12.02.2011 - 18.02.2011 г

Віцябчанка Галіна Васільева свой юбілей адзначыла ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” персанальнай экспазіцыяй пад назвай “Bonjour!” — “Добры дзень!”.

/i/content/pi/cult/309/5335/pic_23.jpgГэты неадназначны праект, які можа выклікаць шмат дыскусій сярод мастацтвазнаўцаў, мастакоў, гледачоў, яна прысвяціла сваім любімым творцам: К.Малевічу, П.Гагену і Р.Гейгеру. Прывяду толькі два характэрныя запісы з кнігі водгукаў: "...Неардынарнае мастацтва смелай жанчыны..." і "...яе мастацтва "састарэла, як косці маманта. Малевіч гэта адкрыў сто гадоў таму і расчараваўся...".

Ведаеце, я магу пагадзіцца і з той, і з другой заўвагай. Так, бачна любоў мастачкі да Казіміра Малевіча, і яна, не звяртаючы ўвагу на сваіх калег-"рэалістаў", пасапраўднаму смела ўплывае ў акіян элементарных форм - круг, крыж, квадрат, трохкутнік і іншыя геаметрычныя "цытаты", - г. зн., парывае, як, напрыклад, В.Кандзінскі, М.Ротка, П.Мандрыян, Д.Полак, Х.Міро, той жа К.Малевіч, усялякія сувязі з рэальным светам. Карацей кажучы - са станковым фігуратыўным жывапісам, выходзячы ў чыстую абстракцыю.

Але ўсё гэта ўжо сапраўды было, і таму "аўтапартрэта" мастачкі я тут не ўбачыў, хаця, у цэлым, экспазіцыя ў зале дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва выглядае даволі прыгожа. Прынамсі, я пачуваўся сярод гэтых вялікіх і сярэдніх па памерах палотнаў з серый "Колер і форма", "Ex oriente Lux", "Сцэна" і іншых даволі ўтульна.

Наш кар.