У Асіповіцкім раённым цэнтры рамёстваў працуе Аляксандра Рыбак - майстар па вышыўцы.
Цягам амаль года ездзіла ў Старыя Дарогі да мясцовых майстрых, каб пераняць вопыт. Аддзел культуры, які ўзначальвае Ірына Раманчук, закупіў старыя кросны. Праз некаторы час Аляксандра пачала самастойна яго запраўляць і ткаць свае першыя ручнікі.
У экспедыцыях па вёсках раёна Аляксандра Рыбак разам з дырэктарам Цэнтра рамёстваў Людмілай Саламянковай збірала старыя ручнікі, што захаваліся ў бабульчыных куфрах, пераймала малюнак, тэхніку і даволі хутка аднавіла найстарадаўнейшы ручнік - 1872 года. Неўзабаве ў РЦР з'явіліся яшчэ адны кросны, якія адрамантавалі сваімі сіламі.
Так, з-пад рук Аляксандры Рыбак выходзяць цудоўныя тканыя ручнікі, сурвэткі. А неўзабаве з'явяцца і касцюмы для супрацоўнікаў Цэнтра рамёстваў. Дарэчы, у снежні 2010 года майстрыха была прынята ў члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Алена ЦІШКЕВІЧ, вядучы метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра НТ і КАП
На здымку: Аляксандра Рыбак.