Брэсцкая кадрыля ў сэрцы Сібіры

№ 7 (979) 12.02.2011 - 18.02.2011 г

Беларусы свету

/i/content/pi/cult/309/5328/pic_16.jpgУ Новасібірску завяршыўся ХІ Міжнародны Маланінскі конкурс-фестываль, у якім прынялі ўдзел больш за 1500 музыкантаў.

У старшыні журы форуму музыкантаў-народнікаў быў запрошаны заслужаны дзеяч культуры Беларусі, "Мінчанін года-2010", мастацкі кіраўнік ансамбля "Дударыкі" Дзмітрый Ровенскі. Яго прыезду папярэднічала грунтоўная работа адміністрацыі Завадскога раёна Мінска і кіраўніцтва Беларускага культурнаасветніцкага цэнтра імя Ефрасінні Полацкай.

Сібірскія музыканты добра ведаюць творчасць Дзмітрыя Ровенскага. Ён упершыню наведваў Новасібірск з ансамблем "Дударыкі", потым - у якасці старшыні журы гарадскога конкурсу інструментальнай музыкі, які праводзіў БКАЦ. Сёлета Дзмітрый Дзмітрыевіч прыехаў не адзін: Беларусь на конкурсе ў групе юных музыкантаў прадстаўляў ягоны вучань Іван Пугач.

Акрамя плённай працы непасрэдна на фестывалі, госці з Мінска прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, арганізаваных беларускай дыяспарай.

А для тэматычнай вечарыны ў Беларускім цэнтры збіральнік музычнай спадчыны падрыхтаваў нечаканы сюрпрыз: падарыў прысутным кампазіцыі з назвамі, што адпавядаюць абласцям нашай Айчыны: Віцебскі вальс, Гомельскую польку, Брэсцкую кадрылю...

Аляксандр ЛАГУЦЕНКА,

дырэктар Новасібірскай гарадской грамадскай арганізацыі БКАЦ

На здымку: Іван Пугач і Дзмітрый Ровенскі.