На Востраве Слёз…

№ 7 (979) 12.02.2011 - 18.02.2011 г

15 лютага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Па ўсёй Беларусі ў гэты дзень пройдуць ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 22-й гадавіне вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

Цэнтрам урачыстасцей стане знакаміты Востраў Слёз у Мінску. Па традыцыі, ля манумента ў памяць 771 воіна-інтэрнацыяналіста, што загінулі за межамі Беларусі, будуць ускладзены вянкі і жывыя кветкі, а таксама адбудзецца жалобны мітынг-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў улады і ветэранаў афганскай вайны.

У сталічнай Мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва днямі адкрылася выстаўка работ фатографа Ігара Пешахонава "Думка беларуская". Аўтар - воінінтэрнацыяналіст, які правёў паўтара дзясятка экспазіцый на афганскую тэму.