Прэстыж кнігі

№ 7 (979) 12.02.2011 - 18.02.2011 г

Заўтра ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭКСПА” завяршае сваю работу ХVІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўкакірмаш.

/i/content/pi/cult/309/5307/2-1.jpg

 Шматлюдная Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш з безліччу выданняў розных краін заўсёды застаецца доўгачаканай падзеяй. Так сталася і сёлета - у васемнаццаты раз. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі, пасольствы замежных дзяржаў у нашай рэспубліцы надаюць вялікую ўвагу святу. Гэта, безумоўна, сведчыць аб яго прэстыжы.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў зазначыў, што на Мінскай кніжнай выстаўцы заўсёды - асаблівая атмасфера высокай культуры, духоўнасці, інтэлекту, інтэлігентнасці. "Я вітаю ўсіх гасцей, нам ёсць што адно аднаму паказаць, ёсць чым абмяняцца. Гэта спрыяе нашаму развіццю, фарміраванню асобы, яе цэласнасці. Нарэшце, гэта проста цікавая выстаўка", - сказаў Аляксандр Радзькоў.

- Вялікі дзякуй усім 23 краінам, што прымаюць удзел у X/i/content/pi/cult/309/5307/2-3.jpgVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, - прамовіў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі. - Тут сабраліся лепшыя прадстаўнікі кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджання з усяго свету. Для нас вельмі прыемны ўдзел Германіі - лідара ў гэтай галіне - у якасці Ганаровага госця...

І наведвальнікаў ён адразу сустракае нечаканым па форме і прывабным па змесце павільёнам. Ён нагадвае сучасны экадом са зручнай арганізацыяй прасторы, дзе кнігі размешчаны, нібы музейныя экспанаты. Разнастайнасць іх фарматаў, падыходаў да ілюстравання, тэм, арыентацыя на ўсе катэгорыі чытачоў дазваляе ўпэўніцца ў прафесіяналізме стваральнікаў.

Шмат цікаўнай аўдыторыі прывабіў павільён ФРГ і дэманстрацыяй новых тэхналогій для чытання кніг у электронным фармаце:/i/content/pi/cult/309/5307/2-5.jpg планшэтаў, электронных кніг-"чыталак", разнастайных рыдараў. Алег Праляскоўскі адзначыў і гэты новы павеў на мінскай выстаўцы: "Тут прадстаўлены сучасныя носьбіты інфармацыі, але, што прыемна, для нашай рэспублікі больш характэрна друкаваная кніга- яна жыве, запатрабаваная і любімая. Сумесна з Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі мы распачынаем акцыю "У падтрымку чытання", якая пройдзе па ўсёй краіне і яшчэ раз нагадае беларусам пра важнасць літаратуры ў жыцці грамадства".

Прыцягваюць увагу шырокафарматныя альбомы па беларускім і замежным мастацтве, прозвішчы знакамітых паэтаў і пісьменнікаў з вокладак прымушаюць спыняцца і набываць навінкі для хатняй бібліятэкі. Радуюць не толькі новыя творы аўтараў і даступнасць выданняў, што лічацца лепшымі ў сваіх краінах на сённяшні час, але і стаўленне да прэзентацыі кнігі некаторых экспанентаў: французскі павіль/i/content/pi/cult/309/5307/2-4.jpgён, напрыклад, нагадаў элітарную бібліятэку і міні-кінатэатр у адным месцы.

Аб прадстаўніцтве беларускіх кніг на выстаўцы з карэспандэнтам "К" падзяліўся намеснік міністра культуры нашай краіны Тадэуш Стружэцкі: "Думаю, што на кожнай прадстаўленай экспазіцыі можна знайсці цікавыя па змесце, дызайне, паліграфічным афармленні выданні. Прыйсці, пабачыць гэтае багацце і звярнуць на нешта дадатковую ўвагу могуць не толькі аматары кніг, але і ўсе ахвотныя - гэта будзе цікава кожнаму. Упэўнены, што для сталага чытача звычайная кніга заўсёды будзе вытрымліваць канкурэнцыю перад электроннымі носьбітамі".

 Вельмі актыўна прадставіла сябе на выстаўцы Нацыянальная бібліятэка Беларусі, правёўшы шэраг прэзентацый. Адна з іх прадэманстравала рэсурсы ўстановы, чым парадавала аматараў чытаць "з экрана", якія з цікаўнасцю далучыліся да падзеі.

27-гадовы наведвальнік выстаўкі Віталь на стэндзе НББ падзяліўся сваім меркаваннем пра кнігі ў сучасным фармаце: "Я чытаю вельмі шмат. Мне падабаюцца кнігі на паперы, але набываць усё, што патрэбна, проста не маю магчымасці, часу, ды і паліц до/i/content/pi/cult/309/5307/2-2.jpgма малавата. Інфармацыя ж у электронным выглядзе амаль не займае месца, знайсці яе - хутка, а чытаць - зручна. Я - за тое, каб існавалі два варыянты кніг!"

"Круглы стол" у рамках выстаўкі "Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання" адбыўся ў канферэнц-зале самой НББ. Ён сабраў прадстаўнікоў міністэрстваў, бібліятэк, пісьменнікаў. Як ствараць паспяховыя камунікацыі паміж установамі ўсёй краіны, як даследаваць чытацкі попыт, наколькі запатрабаваныя аўдыякнігі, якім чынам палепшыць камплектацыю бібліятэк - гэтыя і шмат іншых надзённых пытанняў абмяркоўвалі прафесіяналы на ММКВК.


Фота Юрыя ІВАНОВА