Пра славутых

№ 6 (978) 05.02.2011 - 11.02.2011 г

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя чарговых выданняў з серыі “Нашы славутыя землякі”.

/i/content/pi/cult/308/5305/29-7.jpg/i/content/pi/cult/308/5305/29-6.jpg

Гэта кнігі Юрыя Гардзеева "Рамантык эпохі А с в е т н і ц тва" - пра жыццё і дзейнасць Антонія Тызенгаўза, Алеся Горбача "Песняй даваў людзям радасць" - аб выдатным оперным спеваку Міхасю Забэйду-Суміцкім, і Вольгі Гапоненка "Каралева дакладных навук" - пра знакамітага матэматыка Соф'ю Кавалеўскую.

З нагоды мерапрыемства ў бібліятэцы была арганізавана выстаўка "Вяртанне славутых імёнаў", на якой былі прадстаўлены кнігі з серыі "Нашы славутыя землякі", выпушчаныя ў розныя гады шэрагам выдавецтваў рэспублікі.

 Як вядома, серыя была заснавана ў 1988 годзе як міжвыдавецкая, а ініцыятарам яе стварэння быў тагачасны дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Анатоль Бутэвіч.

Як было зазначана пад час мерапрыемства, у гэтым і наступным годзе пабачаць свет яшчэ некалькі кніг: з серыі пра падарожніка Мікалая Пржавальскага, астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага і архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.


На здымках: Соф'я Кавалеўская, Міхась Забэйда-Суміцкі.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"