Больш за тое: новыя цікавыя ідэі варта ўлічыць пры карэкціроўцы сёлетняга рабочага плана Міністэрства культуры, што дазволіць пракантраляваць іх рэалізацыю. Члены калегіі аднадушна пагадзіліся з гэтай прапановай. Напрыканцы Павел Латушка зазначыў, што за год зроблена шмат. Былі, натуральна, і хібы, але праца вызначалася сістэмнасцю, і за гэтай працай стаяць людзі адказныя, неардынарныя і неабыякавыя. Распачаты рэформы ў кіно, у фінансаванні тэатральна-відовішчных
арганізацый, узмацняецца роля ініцыятыў у сферы культуры... Згадаўшы выказванне Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча пра тры "і": інавацыі, інвестыцыі, ініцыятывы, - міністр культуры зазначыў, што гэта вельмі слушныя тры словы, сутнасць якіх вызначае прыярытэтнасць нашай дзейнасці ў 2011 годзе.
Павел Латушка выказаў удзячнасць кіраўніцтву краіны - Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Ураду - за ўсебаковую падтрымку ўстаноў культуры, яе дзеячаў. Словы ўдзячнасці прагучалі і на адрас Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Палаты прадстаўнікоў...