Анатоль Каплан у 1918 годзе прыехаў у Віцебск, дзе пазнаёміўся з Маркам Шагалам, які, убачыўшы талент юнака, параіў яму вучыцца ў Петраградзе. З таго часу Каплан звязаў сваё жыццё з Пітэрам, стаўшы вядомым савецкім графікам. Выстаўкі яго з поспехам дэманстраваліся ў многіх еўрапейскіх краінах, у ЗША і Ізраілі. Падкрэслім, што ў сваім мастацтве А.Каплан заўсёды вяртаўся на малую радзіму. Яго серыя "Успамін пра Рагачоў" - сапраўдная выяўленчая энцыклапедыя жыцця людзей гэтага маляўнічага правінцыйнага горада.
Каштоўны падарунак для Віцебска - вельмі важная падзея не толькі ў культурным жыцці горада. Акрамя таго, Музей Марка Шагала днямі адкрыў выстаўку "Я родам з Рагачова", на якой віцябчане ўпершыню ў Беларусі пабачаць больш за сто твораў Анатоля Каплана. Гэтыя работы - таксама з калекцыі сужэнцаў Кушнір.