Тое, што аб’ядноўвае

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Першая чарга экспазіцыі “Рэлігія і культура Беларусі” адкрылася днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне. У шасці залах з’явіліся экспанаты, што адлюстроўваюць, як развівалася культура нашай краіны пад уплывам розных канфесій. Пра гэта паведаміў “К” намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Ігар Ганчарук.

 

/i/content/pi/cult/307/5265/14-1.jpgДэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура (у выглядзе макетаў храмаў), развіццё пісьменства, кніжныя традыцыі беларусаў, а таксама абрады, святы, вучэнні прадстаўнікоў іншых народаў на тэрыторыі краіны прадстаўлены тут. Самыя старажытныя экспанаты сведчаць пра архаічныя вераванні пачынаючы ад IV тыс. да н. э/i/content/pi/cult/307/5265/14-2.jpg. Іконы, старадрукі, хромалітаграфіі, даследаванні распавядаюць пра зараджэнне і развіццё праваслаўя, каталіцызму, ісламу ды іудаізму, атэізм і сучаснае стаўленне да рэлігіі насельнікаў Беларусі.

Па словах Ігара Ганчарука, пры стварэнні экспазіцый супрацоўнікам музея дапамагалі гісторыкі, архітэктары, археолагі, мастацтвазнаўцы з Гродна, Мінска, а таксама - з гарадоў Расіі і Польшчы. "Мы ў сваёй працы імкнуліся паказаць тое, што нас аб'ядноўвае: вечныя духоўныя каштоўнасці, культуру", - дадаў ён. У наступным годзе чакаецца адкрыццё яшчэ чатырох экспазіцыйных залаў. Нагадаем, што ўсяго ў Музеі гісторыі рэлігіі іх 11.

С.Ю.

На здымках: Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ў Гродне; герб горада над Нёманам з фасада будынка.