Экспазіцыя да “Дажынак”

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Новая экспазіцыя з’явіцца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне да Рэспубліканскага фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”.

 

Яна адлюструе гісторыю і культуру Мінскай вобласці, пачынаючы са старадаўніх часоў.

Тут будуць выстаўлены каштоўныя ўпрыгожанні IX - XIII стагоддзяў, старадаўнія манеты, вырабы з косці, скуры, шкла. Пабачаць наведвальнікі і старадаўні слуцкі пояс, а таксама шэраг дакументаў-старадрукаў. Гэтыя кнігі друкаваліся як на тэрыторыі Беларусі - у Нясвіжы, - так і за мяжой: у Расіі, Польшчы, Германіі ды іншых краінах. Этнаграфія, традыцыйны побыт беларусаў, работы народных майстроў, культура нацыянальных суполак, што пражываюць у рэгіёне, - усё гэта прадставіць у будучым музей сваім наведвальнікам. Багата абстаўленая гасцёўня, якая прадэманструе жыццё беларускіх шляхцічаў канца XIX стагоддзя, стане адной з самых цікавых залаў.