Яна адлюструе гісторыю і культуру Мінскай вобласці, пачынаючы са старадаўніх часоў.
Тут будуць выстаўлены каштоўныя ўпрыгожанні IX - XIII стагоддзяў, старадаўнія манеты, вырабы з косці, скуры, шкла. Пабачаць наведвальнікі і старадаўні слуцкі пояс, а таксама шэраг дакументаў-старадрукаў. Гэтыя кнігі друкаваліся як на тэрыторыі Беларусі - у Нясвіжы, - так і за мяжой: у Расіі, Польшчы, Германіі ды іншых краінах. Этнаграфія, традыцыйны побыт беларусаў, работы народных майстроў, культура нацыянальных суполак, што пражываюць у рэгіёне, - усё гэта прадставіць у будучым музей сваім наведвальнікам. Багата абстаўленая гасцёўня, якая прадэманструе жыццё беларускіх шляхцічаў канца XIX стагоддзя, стане адной з самых цікавых залаў.