Хто сярод канкурсантаў?

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Як паведамілі “К” у Камісіі па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці, ужо разгледжаны матэрыялы па работах, творах і кандыдатах, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2011 года. Да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій дапушчаны:

 

I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія):

 1. Славамір Антановіч - за гістарычны раман "В августе девяносто первого...";

2. Мікалай Кавалевіч - за зборнік вершаў "Вертоград обретённый";

 3. Васіль Ткачоў - за кнігу "Снукер".

II. За музычныя творы, канцэртнавыканальніцкую дзейнасць (адна прэмія):

1. Сяргей Аўдзеенка - за словы, музыку, падрыхтоўку і выпуск кліпа песні "Хоккей - это сила!";

2. Алег Елісеенкаў - за песні апошніх гадоў на вершы беларускіх паэтаў (2007- 2010 гг.);

3. Ганна Кароткіна - за паэму "Грунвальд" для аргана і літаўраў;

 4. Міхаіл Суддзін - за музычны альбом "Длинная дорога".

III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія):

1. Валерый Анісенка (рэжысёр-пастаноўшчык), Марына Шуста (мастак-пастаноўшчык), Ігар Сігоў (артыст) і Людміла Сідаркевіч (артыстка) - за стварэнне спектакля "Каласы пад сярпом тваім" па рамане У.Караткевіча ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (2008 г.);

 2. Аляксандр Ждановіч - за галоўныя ролі С.Галубкова ў спектаклі С.М. Кавальчыка "Бег" (прэм'ера ў 2009 г.) і Герарда Эскабара ў спектаклі К.Занусі "Дзева і Смерць" (прэм'ера ў 2010 г.).

IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія):

 1. Сямён Дамарад - за стварэнне серыі пейзажаў "Зямля беларуская" (2007- 2009 гг.);

 2. Аляксей Дземчанка і Ігар Свянціцкі - за студэнцкі праект "Утульны дом" : роспіс лесвічных клетак жылых дамоў (2010 г.);

3. Уладзімір Новак - за стварэнне серыі карцін на тэму спорту і партрэтаў алімпійскіх чэмпіёнаў (2007 - 2009 гг.);

4. Юрый Падолін - за выкананне рэстаўрацыйных работ помнікаў беларускай культуры (Нясвіжскі і Мірскі замкі, музей "Пространство Хаима Сутина" ў г.п. Смілавічы) (2010 г.).

 V. За лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмія):

1. Алена Вашкевіч і Максім Мінчукоў - за фільм "Первый день молодого специалиста" (2009 г.);

2. Ала Даніліна і Аляксандр Аляксанаў - за мультымедыйны фільм "Мы и профсоюз" (2010 г.).

 VI. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія):

1. Уладзімір Кірута - дырэктар культурна-забаўляльнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Культсэрвіс" Мінскага трактарнага завода.

VII. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія):

1. Народная арт-група "Брэвіс" Брэсцкага абласнога палаца культуры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

2. Народны камерны ансамбль "Класік" Дома культуры чыгуначнікаў станцыі Баранавічы ТРУП "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі";

3. Народны хор ветэранаў працы "Славянскі сувенір" Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў;

 4. Узорны цымбальны аркестр "Першацвет" ДУА "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 13 г. Мінска".

VIII. У галіне журналістыкі (адна прэмія):

1. Барыс Крэпак - за распрацоўку канцэпцыі і падрыхтоўку матэрыялаў рубрыкі "Вяртанне імёнаў" і матэрыялы, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі, апублікаваныя ў газеце "Культура" ў 2010 годзе;

2. Рыгор Мацюшнікаў - за цыкл праграм "Сацыяльнае партнёрства" на радыёстанцыі "Беларусь" (снежань 2008 г.- жнівень 2010 г.).

Камісія звяртаецца да творчых саюзаў, культурна-асветных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, калектываў прадпрыемстваў і навучальных устаноў, грамадзян рэспублікі з просьбай правесці абмеркаванне кандыдатур на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. Прапановы, водгукі, заўвагі неабходна накіраваць да 5 сакавіка гэтага года на адрас ФПБ.