Цэнтр для візуальных

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Не так даўно “Культура” на сваіх старонках узнімала тэму адсутнасці ў нашай краіне поліфункцыянальнага творчага цэнтра (гл. “К” №33 за 2010 г.). І вось запаветная мара многіх айчынных творцаў здзейснілася.

 

У Мінску створаны Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і адзін з камерцыйных банкаў. Сярод мэт стварэння Цэнтра - арганізацыя і правядзенне тэатральных і кінематаграфічных фестываляў, адкрыццё студыі тэатральнага мастацтва, развіццё праектнай дзейнасці і праца з замежнымі фондамі, арганізацыя і правядзенне Нацыянальнай тэатральнай прэміі а таксама адукацыйная дзейнасць.

Як распавяла "К" дырэктар Цэнтра Анжэла Крашэўская, новая структура акумулюе арганізацыйную дзейнасць па падрыхтоўцы буйных фестываляў - "Лістапада", тэатральнага форуму і, у перспектыве, іншых творчых імпрэз, - наладзіць прафесійныя стасункі з замежнымі калегамі, зоймецца арганізацыяй замежных стажыровак, стварэннем уласнага тэатральнага "прадукту" і, па сутнасці, стане базай для ажыццяўлення ідэй, якія да гэтага часу не "ўпісваліся" ў звыклыя рамкі творчых прапаноў.

На сённяшні дзень Цэнтр ужо распачаў рэгістрацыю ў міжнародных сетках: Міжнародны форум прадстаўнікоў тэатра, Міжнародны тэатральны інстытут, Сумесны праект Міжнароднай асацыяцыі і ўніверсітэтаў па даследаваннях у галіне тэатра для дзяцей і моладзі.