Лаўрэаты ў Нацыянальнай

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Сустрэча з лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны. Тут жа пачала працаваць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная ўсім уладальнікам гэтых прэмій за ўвесь час іх уручэння.

/i/content/pi/cult/307/5237/pic_53.jpgЯк паведаміла карэспандэнту "К" загадчык сектара культурна-масавай работы бібліятэкі Наталля Жывалкоўская, экспазіцыя аб'яднала кнігі, фота і публікацыі пра дзейнасць уганараваных аўтараў, а таксама біяграфічныя матэрыялы і іх творы, якія дэманстраваліся на нядаўняй выстаўцы ў Палацы Рэспублікі.

Адкрыў экспазіцыю дырэктар НББ Раман Матульскі, а пасля ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел многія лаўрэаты прэмій 2010 года. Гэта мастак Васіль Сумараў, рэжысёр-пастаноўшчык студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Яфрэмаў, дуэт віртуозных баяністаў з аркестра народных інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі, бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Тамара і Уладзіслаў Сянцовы з Бабруйска, абрадавы калектыў "Цары" з Капыльскага раёна Мінскай вобласці ды іншыя.

Выстаўка будзе працаваць цягам месяца на трэцім паверсе бібліятэкі.