Ёлка па-мастацку

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

Навагодняя акцыя “Артёлка”, выстаўка ў рамках якой працуе ў палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, аб’яднала мясцовых мастакоў і дызайнераў.

/i/content/pi/cult/303/5187/28-4.jpg

Па словах старшага навуковага супрацоўніка мастацкага аддзела ўстановы Кацярыны Дзегцяровай, удзел у ёй прынялі як прафесійныя творцы, так і пачаткоўцы - навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва.

Акцыя дала ім магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў стварэнні навагодняй атрыбутыкі. Удзельнікі акцыі прадставілі аўтарскія паштоўкі ручной работы, посуд з малюнкамі на навагоднія тэмы, дэкаратыўныя ўпрыгожанні... Ёлку творцы разглядалі як арт-аб'ект, які неабходна было вырабіць пры дапамозе незвычайных матэрыялаў і тэхнік, задаючы сабе пытанне: у чым сутнасць навагодніх святаў?

Таксама на выстаўцы дэманструюцца творы груп студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча, якія эксперыментавалі на тэму "Экаёлка".

 На здымку: фрагмент экспазіцыі.