12 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Вялікага Песняра№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г 12 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Вялікага Песняра — народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна. У гэты дзень, паводле традыцыі, у Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт “Незабыўнае”, прысвечаны майстру. Гэтым разам у цэнтры праграмы — не толькі песні з рэпертуару “Песняроў” (і пададзеныя паасобку, і сплеценыя ў дзве “фантазіі на тэмы”), але і рок-опера “Гусляр”, што ў свой час замацавала супрацоўніцтва Уладзіміра Георгіевіча з кампазітарам Ігарам Лучанком.
Выконваць усе гэтыя творы будзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Казінца. Аўтарам жа адноўленых рэдакцый, пералажэнняў і Фантазій, а таксама дырыжорам часткі канцэрта выступіць Аляксандр Крамко.
Новы твор да 70-годдзя Песняра прадстаўляе і сталы “зорны” тандэм Алега Елісеенкава і Аляксандра Саладухі. Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |