Мода на… “Церніцу”

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

/i/content/pi/cult/303/5169/5-7.jpg

Ансамбль беларускай песні "Церніца" быў створаны пры мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у 1984-м. Калектыў атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Калектыў з 2002-га мае статус Заслужанага аматарскага. Кіруюць "Церніцай" высокапрафесійныя майстры- Галіна і Іосіф Несцяровічы.

У складзе ансамбля - навучэнцы, студэнты і моладзь. У яго рэпертуары- беларускія песні, танцы, абрады, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі. Пра нязменна высокі творчы ўзровень "Церніцы" сведчыць і тое, што пры ансамблі дзейнічае пастаянная аркестравая група: самадзейныя артысты граюць на ліры, дудзе, цымбалах, жалейцы, скрыпцы, барабане...

"Церніца" - своеасаблівая творчая лабараторыя па захаванні і развіцці беларускай песні, база для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў аматарскіх калектываў народнай песні. Так што семінары, адкрытыя заняткі, метадычная дапамога - з'ява для "Церніцы" цалкам шараговая.

Надзвычай актыўная ў ансамбля і канцэртная дзейнасць. За год калектыў даў 76 выступленняў. "Церніца" - удзельніца Фестывалю беларускай песні ў Беластоку, урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам. Са значных леташніх падзей - і ўдзел калектыву ў Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю". "Церніца" тады стала лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі "Народныя спевы".

А.С.

На здымку: ансамбль "Церніца".