У чым моц “Зямлі сілы...”

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

“За духоўнае адраджэнне”

/i/content/pi/cult/303/5164/4-3.jpg

На сцэну Палаца Рэспублікі ў ліку тых, хто ўганараваны дзяржавай прэміяй "За духоўнае адраджэнне", падымуцца прадстаўнікі творчага калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі".

Планы выдавецтва ўжо распісаны на бліжэйшыя 15 гадоў. "Нам хочацца стварыць энцыклапедыі ва ўсіх галінах ведаў, якія існуюць у рэспубліцы. Таксама марым ахапіць творчасць выбітных дзеячаў айчыннай культуры. Прынамсі, выйшаў персанальны энцыклапедычны даведнік "Янка Купала". Сёлета Беларусь святкуе ўгодкі Максіма Багдановіча, чыя творчасць таксама вымагае з'яўлення падобнага выдання. Плануем глыбінны шматтомнік на беларускай мове "Беларуская энцыклапедыя", - падзялілася планамі загадчык рэдакцыі навуковага і літаратурнага кантролю "Беларускай энцыклапедыі" Ларыса ЯЗЫКОВІЧ.

У 2010 годзе распачаты маштабны праект: рыхтуецца ўсеабдымная энцыклапедыя "Культура Беларусі". Першапачаткова ў яе складзе было запланавана шэсць кніг, але а/i/content/pi/cult/303/5164/4-2.jpgб'ём інфармацыі ўжо вымагае дзесяцітомніка. Ён ахопіць часавую прастору ад старажытнасці да сучаснасці. У энцыклапедыю ўвойдуць тэарэтычныя артыкулы па культуры і мастацтве, матэрыялы, прысвечаныя прафесійным і лепшым аматарскім калектывам, звесткі пра ўнікальныя абрады, нацыянальную міфалогію, фестывальны рух краіны, выбітныя творчыя праекты...

- Адным з самых тытулаваных выданняў "Беларускай энцыклапедыі" мінулага года стала кніга-фотаальбом "Зямля сілы. Белавежская пушча". Яна атрымала Гран-пры на ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу "Залаты фаліянт" у намінацыі "Зямля мая". У чым формула поспеху?

 - Унікальнасць гэтай кнігі-фотаальбома ў тым, што ўпершыню пад адной вокладкай сабрана вялікая колькасць самага рознага матэрыялу аб Пушчы. Асноўную частку выдання складаюць непаўторныя фотаздымкі нашых вядучых фатографаў, якія адлюстроўваюць багацце яе расліннага і жывёльнага свету. Але аб запаведным лесе з моманту з'яўлення на яго тэрыторыі першых людзей і да сучаснасці можна даведацца адразу ў некалькіх тэматычных аспектах. На 600 старонках- адпаведна гадам усталявання запаведнага рэжыму ў Пушч/i/content/pi/cult/303/5164/4-4.jpgы - навукоўцы распавялі аб гісторыі, флоры і фаўне прыроднага помніка. Побач размешчаны артыкулы пра архітэктуру, якая захавалася на дадзенай тэрыторыі, аб фарміраванні і развіцці турызму ў наш час. Дадаткова мы апублікавалі рарытэтныя карты розных стагоддзяў з каментарыямі сучасных навукоўцаў.

Усё гэта суправаджаецца ўрыўкамі з твораў айчыннай літаратуры, якія непасрэдна датычацца Белавежы, а таксама рэпрадукцыямі мастацкіх палотнаў. Брэндам выдання сталі вытрымкі з "Песні пра зубра", якія прапісаў вядомы беларускі каліграф Павел Семчанка.

- Майстэрства беларускіх энцыклапедыстаў высока шануецца замежнымі калегамі...

- Міжнародныя стасункі перыядычна ператвараюцца ў вялікія сумесныя праекты. Прынамсі, разам з літоўскімі калегамі намі падрыхтавана энцыклапедыя па старонках нашай агульнай гісторыі часоў Вялікага Княства Літоўскага. У планах на далейшую перспектыву- падобныя праекты з Літвой і Украінай.

 

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"