Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. 3а выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года:

абрадаваму калектыву "Цары" Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Мінскай вобласці - за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый;

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь - ансамблю беларускай песні "Церніца" мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" - за значныя творчыя дасягненні, актыўную канцэртную дзейнасць;

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь - цырку "Юнацтва" Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" г. Наваполацка - за высокі мастацкі ўзровень цыркавых праграм, актыўны ўдзел у культурным жыцці рэспублікі;

 калектыву аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Іванова Л.Л. установы культуры "Магілёўская абласная філармонія"- за значныя творчыя дасягненні, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва;

калектыву Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў Брэсцкай вобласці - за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне да традыцыйнай культуры моладзі;

калектыву ўстановы "Гомельскі абласны музей ваеннай славы" - за значныя дасягненні ў галіне музейнай справы, вялікую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення;

Сумараву Васілю Фёдаравічу, мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", - за серыі карцін з цыклаў "Горад майго дзяцінства" і "Зямля маёй маці";

Уласавай Таццяне Савельеўне, дырэктару Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, - за ўкараненне інавацыйных форм работы па распаўсюджванні краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва;

Яфрэмаву Аляксандру Васільевічу, кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь,- за стварэнне шматсерыйных тэлевізійных фільмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі "Снайпер. Зброя помсты", "Замах".

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з гэтым Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

 4 студзеня 2011 г. г. Мінск