Шпацыр па ўяўным

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

Пад гэтай назвай у Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка твораў беларускай мастачкі Ірыны Котавай.

/i/content/pi/cult/303/5154/9-6.jpg

 Экспазіцыя прадстаўляе частку мастацкага праекта аўтара "Уяўны Парыж", ажыццёўленага пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і Пасольства Францыі ў нашай краіне, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў.

Парыжскія пейзажы мастачкі ўвасабляюць мімалётныя моманты з жыцця горада, якім, паводле вызначэння і характару яго зменлівасці, ужо ніколі больш не дадзена паўтарыцца. Менавіта гэта дазваляе Ірыне брацца за сюжэты і тэмы, здавалася б, шматразова выкарыстаныя, дапамагаючы ўбачыць гледачу іх абсалютна па-новаму, быццам бы пытаючыся: "Ці бачылі вы той самы палац, сад, храм такім чынам і ў падобным ракурсе?"

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 твораў мастачкі, выкананых, у асноўным, у тэхніцы пастэлі.