Непадуладны часу

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі адкрылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака БССР, аднаго з заснавальнікаў айчыннай прафесійнай сцэнаграфіі, жывапісца і графіка Аскара Марыкса.

/i/content/pi/cult/303/5153/9-2.jpg

Экспазіцыя "Творца, непадуладны часу" ўключае не толькі ўласна творы тэатральнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і матэрыялы з асабістай калекцыі дачкі мастака Любові Марыкс: рукапісы, фотаздымкі, малюнкі, асабістыя рэчы Аскара Пятровіча.

Сярод твораў дэкарацыйнага мастацтва прадстаўлены эскізы да спектакляў "Машэка", "Кастусь Каліноўскі", "Каваль-ваявода", "Салавей", "Дзядзька Ваня", "Мешчанін у дваранах", усе - з фондаў музея./i/content/pi/cult/303/5153/9-5.jpg

 Перад вернісажам адбыўся вечар памяці мастака. У ім прынялі ўдзел вядомыя дзеячы культуры. Усе яны добра ведалі майстра або вучыліся ў яго, калі ён настаўнічаў у 1950-я - напачатку 1960-х гадоў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

 Выступоўцы - дырэктар музея З.Кучар, мастакі М.Апіёк, І.Бархаткоў, Т.Паражняк, мастацтвазнаўца Б.Крэпак, дачка творцы Л.Марыкс, выдавец Л.Анцух і іншыя - падзяліліся сваімі жывымі ўспамінамі пра выдатнага мастака-інтэлектуала і проста шчырага, добрага чалавека. Быў прадстаўлены макет ілюстраванага альбома пра жыццё і творчасць А.П. Марыкса (у 2011 годзе ён мае пабачыць свет). Таксама ў гонар мастака адбыўся невялічкі канцэрт фартэпіяннай музыкі ў выкананні прафесара Акадэміі музыкі Б.Бергера.

 Наш. кар.