Вяртанне Берасцейскай Стралыма

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

1000-годдзю Брэста прысвяціў сваю юбілейную экспазіцыю ў выставачнай зале абласнога цэнтра вядомы мастак з горада над Бугам Леанід Валасюк.

/i/content/pi/cult/303/5152/9-3.jpg

Да гэтай падзеі творца рыхтаваўся вельмі сур'ёзна: 25 жывапісных карцін і 38 акварэлей прапанаваў ён аматарам выяўленчага мастацтва. Цікава, што спецыяльна для дадзенай выстаўкі Леанід напісаў новы цыкл акварэлей "Берасцейскі карнавал": 12 вясёлкавых твораў, на якіх адлюстраваны маладыя жанчыны і дзяўчаты (адны - у народных строях, другія - у сучасным адзенні), аб'ядноўвае яскравае захапленне жыццём, маладосцю. Творчасць мастака заззяла новымі гранямі таленту, а разам з тым ён працягваў і сваю галоўную тэму - гісторыі горада над Бугам, роднай Беларусі, вяртання да гістарычнай памяці продкаў... Нездарма ж і выстаўку назваў "Вяртанне Берасцейскай Стралы" - той стралы, якая знаходзіцца сёння на гістарычным гербе Брэста.

Увогуле, гістарычная тэматыка ў жывапісных і графічных творах Валасюка праяўляецца даволі часта. З таго часу, калі ён студэнтам удзельнічаў у раскопках старажытнага Бярэсця пад кіраўніцтвам вядомага беларускага археолага Пят/i/content/pi/cult/303/5152/9-4.jpgра Лысенкі, менавіта тады ён і "захварэў" гісторыяй роднага горада і ўсёй нашай Бацькаўшчыны. Нездарма ж і яго дыпломны праект пры заканчэнні архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута называўся "Рэканструкцыя цэнтральнай - гістарычнай - часткі Пінска". Пазней мастак стварыў серыю твораў па гісторыі Брэста, вобласці і ўсёй Беларусі для брэсцкага ЦУМа. А яго жывапісныя палотны "Вяртанне Берасцейскай Стралы" і "Тры сонцы Вялікага Княства Літоўскага", апошняе з якіх прысвечана 600годдзю перамогі пад Грунвальдам, наскрозь прасякнуты подыхам мінуўшчыны. Прыцягваў увагу і яшчэ адзін, таксама гістарычны, цыкл акварэлей "Граеўскія матывы" (Граеўка - адзін з найстаражытных раёнаў Брэста).

 Вяртанне да вытокаў, да малой Радзімы, да краю, дзе мастак нарадзіўся, яскрава адчуваецца і ў серыі жывапісных твораў "Жыўлюся роднаю зямлёю" ("Стары хлеў", "Дом маленства", "Восень на загуменні", "Гумно"...). Знаходкамі творцы можна назваць такія яго карціны, як "Старое дрэва", "Тэрыторыя скразнякоў", "Партрэт паэта-пчаляра Міколы Папекі", "Аўтапартрэт з вясёлкай на плячы"...

Вячаслаў БУРДЫКА

 Брэст