"Усім сэрцам з вамі, дарагія землякі!"

№ 52 (972) 24.12.2010 - 24.12.2010 г

Быў шчаслівы, што ў канцы жыцця хадзіў па роднай зямлі...

 ...У 1936 годзе Першую Выстаўку мастакоў-пейзажыстаў у Маскве наведаў Сталін. У экспазіцыі былі прадстаўлены і работы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. "Гаспадар" павольна праходзіў па залах, нідзе не затрымліваючыся. І раптам спыніўся ля пей/i/content/pi/cult/302/5150/15-1.jpgзажа Вітольда Каэтанавіча, які адлюстроўваў грузінскі горад Горы - радзіму Сталіна. Правадыр доўга моўчкі глядзеў на палатно. Арганізатары выстаўкі і кіраўнікі Саюза мастакоў СССР, якія суправаджалі высокіх гасцей, вельмі захваляваліся. Многіх праняў халодны пот: што зараз будзе? Але Сталін неспадзявана ўсміхнуўся і коратка кінуў: "Вельмі падобна..." Усе з палёгкай уздыхнулі: абышлося!..

 Не ведаю, ці ўспомніў Сталін той пейзаж, але ўжо ў наступным годзе ён падпісаў Указ аб прысваенні Бялыніцкаму-Бірулю званне заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР. Кажуць, што праз 10 гадоў, у 1947-м, Сталіну пры

неслі спіс творчых дзеячаў на зацвярджэнне іх у розных ганаровых званнях. І быццам бы правадыр у пераліку імёнаў адразу адзначыў імя Вітольда Каэтанавіча: "А-а-а, акын месца нараджэння таварыша Сталіна?! У яго, бадай, дастаткова заслуг перад савецкай культурай..." - і з гэтымі словамі падпісаў прадстаўленне аб прысваенні нашаму земляку звання народнага мастака Расіі. А праз пару месяцаў Бялыніцкі-Біруля быў амаль адначасова абраны і акадэмікам Акадэміі мастацтваў СССР, і ганаровым акадэмікам Акадэміі навук БССР. Падкрэслю, што за тры гады да таго Вітольд Каэтанавіч ужо атрымаў званне народнага мастака БССР.

Па вялікім рахунку, творчы лёс Бялыніцкага-Бірулі пачынаючы з канца XIX cт. складваўся вельмі паспяхова, без усякіх там творчых канфліктаў з дзяржавай і з сабой. Хаця, з сабой, відаць, маральныя канфлікты ўсё ж былі, асабліва - пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года, калі яму, выдатнаму пейзажысту, "чыстаму" паэтулірыку, давялося намаляваць напрыканцы таго ж года "тэматычную" карціну "Напярэдадні Кастрычніка. Баі ля Нікіцкіх варот". І потым, у 1930-я, неаднойчы даводзілася наступаць на горла ўласнай песні. Урэшце, дзякаваць Богу, што Вітольд Каэтанавіч, нягледзячы на свой, так бы мовіць, "ціхі канфармізм", да канца жыцця захаваў у сабе вялікі талент паэта-лірыка, які шчыра, самааддана любіў прыроду.

 Строга кажучы, імя Бялыніцкага-Бірулі толькі адносна падпадае пад рубрыку "Вяртанне імёнаў", бо творца заўсёды, практычна аднадушна, лічыўся беларусам, нашым жывапісцам, хаця на сваёй радзіме са сваіх 85-ці ён праж

ыў усяго нейкі дзясятак гадоў пасля нараджэння. Потым, наколькі мне вядома, Беларусь ён наведаў толькі пару разоў: у вяснова-летні перыяд 1947 года, і яшчэ прысутнічаў у 1948-м на ІІ З'ездзе мастакоў БССР, дзе быў абраны Ганаровым старшынёй нашага Саюза. Старшынёй жа стаў Яўген Зайцаў. Менавіта тады Вітольд Каэтанавіч з трыбуны З'езда заявіў: "Я заўсёды ўсім сэрцам з вамі, дарагія землякі!" А што да першага яго прыезду на Радзіму, дык творца пра гэта так узгадваў (з ліста мастака свайму малодшаму сябру Антону Бархаткову): "Я шчаслівы, што ў канцы жыцця хадзіў па роднай зямлі ўласнымі нагамі, атрымліваючы асалоду ад нашай беларускай вясны, калі квітнелі яблыні і бэз... Дзён, якія я правёў у роднай Беларусі, не магу забыць і не забуду да самай смерці...". Так, ад "беларускасці" Бялыніцкі-Біруля ніколі не адмаўляўся, а, наадварот, вельмі ганарыўся сваім паходжаннем. І нічога дзіўнага ў тым няма, што ў нашай краіне сёння знаходзіцца самая вялікая колькасць яго твораў (больш чым 450, уключаючы эцюды). Мы маем два музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (у Магілёве і ў Бялынічах - з помнікамі мастаку), а пачынаючы з 1996 года на Магілёўшчыне (з выездам на возера Удомлю) праводзяцца рэгулярныя Міжнародныя пленэры. У Нацыянальным мастацкім музеі ў раздзеле "Беларускія мастакі XIX - першай паловы XX ст." працуюць дзве залы з лепшымі творамі жывапісца. На месцы ж дома ў Крынках, дзе нарадзіўся майстар, 13 гадоў

таму быў устаноўлены мемарыяльны знак...

 Па сутнасці, менавіта Беларусь зрабіла яго пранікнёным песняром прыроды, якіх у сусветным мастацтве не так шмат. "Я - беларус, - казаў ён. - Я нарадзіўся ў маёнтку каля Бялынічаў, на Магілёўшчыне. Там прайшлі мае дзіцячыя гады. Бацька быў арандатарам, служыў у Дняпроўскім параходстве. Выпраўляючыся ў рэйсы па Дняпры, Прыпяці, Сожы, часта браў мяне з сабою, што было найвялікшым шчасцем і радасцю, бо якраз тады, у тых паездках, я адкрыў ні з чым не параўнальную прыроду роднай Беларусі..."

Пра Вітольда Каэтанавіча шмат напісана і сказана. І быццам бы нічога новага тут і не скажаш. Ды паспрабую ўсё ж такі раскрыць толькі некаторыя, не зусім вядомыя для прыхільнікаў выяўленчага мастацтва, эпізоды. Але спачатку нагадаю, што Бялыніцкі-Біруля вельмі рана з'ехаў з роднай вёскі Крынкі (тагачасны Аршанскі павет Магілёўскай губерні, цяпер - Бялыніцкі раён) у горад Кіеў. Там вучыўся ва Уладзімірскім кадэцкім корпусе і прыватнай Рысавальнай школе Мікалая Мурашкі. А потым - Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Настаўнікі былі выдатныя: В.Паленаў. І.Пранішнікаў, С.Каровін... Знаёмства з І.Левітанам, які аказаў на маладога студэнта вельмі моцны ўплыў... А трошкі пазней І.Рэпін пранікнёна сказаў Вітольду: "Я так прывык асвяжацца душой перад вашымі жывымі хваляваннямі праўды, прастаты і свабоды..."

Праўда, прастата, свабода - менавіта гэтыя рысы і сталі для Бялыніцкага-Бірулі галоўнымі складнікамі поспеху ў яго бліскучых пейзажах. Але ўсё тое, што сёння мы маем з духоўнай спадчыны мастака, - гэта, у першую чаргу, заслуг

а Алены Аладавай. Менавіта яна, дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і блізкая сяброўка майстра, зрабіла ўсё магчымае, каб пясняр прыроды застаўся назаўсёды з намі, беларусамі.

Мастацтвазнаўца, старэйшы музейшчык Канстанцін Федарышкін распавёў адну цікавую гісторыю, якая цесна звязана з тым, як Аладава "здабывала" для Беларусі спадчыну Вітольда Каэтанавіча. Акрамя таго, сама Алена Васільеўна мне таксама шмат чаго расказвала пра сваё сяброўства з мастаком і ягонай жонкай, Аленай Аляксееўнай. Я пазнаёміўся з ёй, калі яна гасцявала ў Аладавай у Мінску...

 Як вядома, мастак пайшоў з жыцця 18 чэрвеня 1957 года, на сваёй дачы "Чайка", якая знаходзілася на беразе маляўнічага возера Удомля Калінінскай вобласці (былая Цвярская губерня, цяпер - зноў Цвярская вобласць). Яшчэ ў 1912-м мастак набыў тут дзялянку зямлі і выбудаваў дом з майстэрняй, дзе і правёў свае блаславенныя творчыя гады. Тут ён намаляваў лепшыя пейзажы, пачынаючы з класічных палотнаў "Час цішыні" і "Зімовы сон" і заканчваючы карцінамі апошняга года жыцця "Блакітная вясна" і "Вясна ідзе". З думкамі аб адраджэнні зямлі, аб яе буйным цвіценні ён і пакінуў гэты свет... А свой апошні прыстанак знайшоў на Новадзявочых могілках у Маскве. На жаль, не на Радзіме...

 І вось Канстанцін Федарышкін (тады ён працаваў у Мастацкім музеі разам з Аладавай) 1 кастрычніка 1972 года быў выкліканы Аленай Васільеўнай у яе кабінет. Аказваецца, планавалася неадкладная, архіважная, паездка на д

ачу "Чайка", каб вывезці адтуль у Мінск частку дачнай маёмасці мастака і эцюды, якія там яшчэ заставаліся і якія павінны быць перададзены (з дазволу ўрада) удавой Аленай Аляксееўнай Бялыніцкай-Біруляй. Дарэчы, Аладава даўно марыла арганізаваць у Мінску музей жывапісца, дзе захоўвалася б лепшая калекцыя яго твораў. Забягаючы наперад, скажу, што такі музей з карцінамі, прыватнымі рэчамі мастака, мэбляй, дакументамі, кнігамі, фатаграфіямі быў адкрыты яшчэ пры жыцці Аладавай 24 снежня 1982 года, праўда, не ў Мінску, а ў Магілёве - у якасці філіяла Дзяржаўнага мастацкага музея БССР...

...3-га кастрычніка 1972-га Алена Аладава, Канстанцін Федарышкін і сталяр Анатоль Бурлоў выехалі з Мінска на грузавой машыне "ГАЗ-53": Аладава - у кабіне, хлопцы - у кузаве. Трэба было праехаць некалькі соцень кіламетраў... На дачы "Чайка" да таго часу ўжо ніхто не жыў: удава мастака даўно атабарылася ў Маскве і сюды завітвала рэдка. Але да прые

зду мінчан частка маёмасці "Чайкі" была вывезена ў Маскву, а тое, што засталося, трэба было выратоўваць для Беларусі. Астатняе - гэта стары раяль чырвонага дрэва фірмы "Вірт", на якім грала першая жонка мастака Вольга Іванаўна; чырвоная камода, што стала "персанажам" карціны Станіслава Жукоўскага "Настуркі"; унікальнае, з бронзавымі накладкамі, ружжо, з якім Вітольд Каэтанавіч хадзіў на паляванне; насценны гадзіннік з зязюляй; мэбля з Абрамцаўскіх майстэрняў; эцюднік, палітра, пэндзлі, медалі, узнагароды мастака, розныя віншавальныя адрасы, паштоўкі, лісты, кнігі, альбомы і г. д. Што да карцін, дык Аладава частку з іх яшчэ раней адправіла ў Беларусь, частка апынулася ў Маскве...

Федарышкін узгадвае, што ў кузаве пры пяціградусным марозе ехаць было, мякка кажучы, не вельмі камфортна. Але ратавала віно, якім Алена Васільеўна частавала: "Пастукайце ў кабіну, калі пажадаеце сагрэцца..." І праз кожныя сто кіламетраў хлопцы стукалі і атрымлівалі такую неабходную для захавання здароўя порцыю... У Маскве пераначавалі ў кватэры ўдавы мастака, а назаўтра раніцай паехалі на "Чайку". Там усё акуратна запакавалі ў скрыні, але нечакана ўзнікла складаная праблема. Справа ў тым, што сямітонны фургон, які павінен быў прыбыць з Мінска за маёмасцю, з-за сваіх габарытаў не можа пад'ехаць да дачы бліжэй чым на 14 кіламетраў. Што зробіш - дарога да "Чайкі" не была разлічана на такія аўтаграмадзіны...

А тым часам жанчыны аформілі патрэбныя дакументы і, зрабіўшы свае справы, выехалі разам са сталяром у Мінск. Федарышкін застаўся адзін на дачы ў чаканні мінскай машыны і ў пошуках транспарту, на якім можна было б за некалькі рэйсаў даставіць скрыні да гэтай фуры. Карацей кажучы, яму давялося ў холадзе і практычна голадзе (у мясцовым сяльпо акрамя чэрствага хлеба і ўспушаных кансерваў нічога не было) прабыць там больш за месяц. Затое ён дасканала вывучыў усе маляўнічыя мясціны вакол возера Удомля, дзе калісьці падоўгу жылі і працавалі І.Левітан і М.Урубель, А.Сцяпанаў і К.Каровін, А.Архіпаў і М.БагданаўБельскі, С.Жукоўскі і А.Мараваў. Вось якое цудоўнае сузор'е імёнаў творцаў, што прынеслі славу не толькі рускаму жывапісу!.. Фургон жа з'явіўся адразу пасля кастрычніцкіх святаў. З дапамогай нейкіх геадэзістаў, якія за дзесяць рублёў пагадзіліся дапамагчы, з рознымі нечакан

/i/content/pi/cult/302/5150/15-2.jpg

ымі прыгодамі фура была загружана. Праз сорак дзён Федарышкін з каштоўным грузам вярнуўся ў Мінск, дзе атрымаў ад Аладавай не толькі падзяку, але і шчырыя выбачанні за тыя нягоды, што давялося яму зведаць...

Словам, залатая мара Аладавай здзейснілася: у Беларусі з'явіўся музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, хаця і не ў Мінску, але, строга кажучы, такія музеі патрэбны і ў рэгіёнах. Сёння падаецца дзіўным факт, што многія тагачасныя работнікі культуры і прадстаўнікі мастацкай інтэлігенцыі ставіліся скептычна і нават з недаверам да таго, што падобны музей нам, беларусам, наогул патрэбны. Прычына? Тады імя мастака, яго багатая творчая спадчына былі малавядомыя ў нашай краіне. Сярод яго бліжэйшых паслядоўнікоў і духоўных вучняў тады было толькі некалькі беларусаў, у тым ліку Антон Бархаткоў, Віталь Цвірка, Іван Карасёў, Іван Дмухайла і некаторыя іншыя, якія надвор'е ў гэтым сэнсе зрабіць не маглі. І толькі дзякуючы Аладавай спадчына Бялыніцкага-Бірулі стала па-сапраўднаму цудоўным адкрыццём для беларускага гледача і шчырым трыумфам увасаблення ідэі Алены Васільеўны, рэалізацыі якой яна цалкам прысвяціла апошнія гады свайго жыцця. Усё, што сёння звязана з імем мастака, асвечана духам гэтай жанчыны, якая першая заявіла, што "прабыванне найбуйнейшага майстра пейзажа ў Беларусі - усё створанае ім тут - уяўляе для нас асаблівую цікавасць і каштоўнасць", і што "мы павінны беражліва збіраць і захоўваць яго творы, вывучаць яго спадчыну: мастакі - пасвойму, музейшчыкі - па-свойму", бо "творчасць ягоная складае законны гонар беларускага народа".

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"