Экспрэсія снежня

№ 52 (972) 24.12.2010 - 24.12.2010 г

Прадстаўнікі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Кубы ў нашай краіне, шырокая грамадскасць аддалі даніну памяці нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару ў мінскім скверы, названым яго імем.

Кветкі ўсклалі шматлікія дэлегацыі да памятнай дошкі ў гонар героя. Прагучалі ў сталічным скверы нацыянальныя гімны Беларусі і Венесуэлы ў выкананні Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл рэспублікі.

Адбыўся і святочны канцэрт, у якім прымалі ўдзел беларускія і венесуэльскія артысты. У актавай зале Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта перад членамі дыпламатычнага корпуса, рэктаратам і прафесарска-выкладчыцкім складам гэтай ВНУ выступілі Акадэмічны хор і Сімфанічны аркестр Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Апошнім кіраваў першы сакратар Пасольства Венесуэлы ў нашай дзяржаве Херарда Эстрада Марцінэс. Ён ужо вядомы ў Беларусі як "гасцявы дырыжор" шэрагу аркестраў краіны.

Таксама прадставіў сваё майстэрства танцавальны калектыў "Іяланда Марэна" Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара.